Пастрэ́л ’нівянік звычайны, Leucanthemum DC. vulgare Lam.’ (вілен., Кіс.). Назва перанесена з расліны (з падобнымі прамасленымі сцябламі) пералёт мнагалісты (Anthyllis L. polyphylla W. et К.)» якая па-польску называецца postrzał.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

НІВЯ́НІК (Leucanthemum),

род кветкавых раслін сям. складанакветных. Каля 20 відаў. Пашыраны ў Еўразіі. На Беларусі 1 від Н. звычайны, або папоўнік (L. vulgare, нар. назвы белая ляхаўка, лугавы рамонак, румянак лясны, пастрэл). Трапляецца каля дарог, на лугах, у хмызняку. Мае шмат садовых форм і сартоў пад агульнай назвай садовы рамонак. Разам з Н. найвялікшым (L. maximum) культывуецца як дэкар. расліна.

Шматгадовыя карэнішчавыя травы выш. да 1 м з прамастойнымі галінастымі сцёбламі. Лісце суцэльнае, радзей перысталопасцевае, чаргаванае. Суквецце — буйны адзіночны кошык. Краявыя кветкі несапраўднаязычковыя, белыя, сярэдзінныя — трубчастыя, жоўтыя. Плод — сямянка. Дэкар. расліны.

В.​В.​Маўрышчаў.

Нівянік звычайны.

т. 11, с. 310

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)