пастра́шка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. пастра́шка пастра́шкі
Р. пастра́шкі пастра́шак
Д. пастра́шцы пастра́шкам
В. пастра́шку пастра́шкі
Т. пастра́шкай
пастра́шкаю
пастра́шкамі
М. пастра́шцы пастра́шках

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Пастра́х, по́страх ’пагроза, прыстрашэнне’ (Нас., Сцяшк.). Укр. по́страх ’страх, жах, запалохванне’, польск., чэш. postrach. Да прасл. straxъ. Прэфікс па‑ (< прасл. po‑) надае назоўніку вынік дзейнасці. Аналагічна і словы з іншымі суфіксамі: бел. пастра́шка ’тс’ (Др.-Падб., Нас.) ∼ рус. пск., цвяр. постра́шка ’страх, прыстрашэнне’, бел. пастрашэнне ’пагроза пакараннем’ (Нас.) ∼ польск. postraszenie ’пагроза, запалохванне’, брасл. пастрашэ́нства ’застрашванне’ (Сл. ПЗБ), якое ўтворана падобна, як бел. непаслушэнства ці польск. okrucieństwo ’лютасць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)