пасме́шышча

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. пасме́шышча пасме́шышчы
Р. пасме́шышча пасме́шышчаў
пасме́шышч
Д. пасме́шышчу пасме́шышчам
В. пасме́шышча пасме́шышчы
Т. пасме́шышчам пасме́шышчамі
М. пасме́шышчы пасме́шышчах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

пасме́шышча, -а, н.

1. Той, з каго (або тое, з чаго) смяюцца, кпяць.

Быць усеагульным пасмешышчам.

2. Здзек, асмяянне.

Выставіць каго-н. на п.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пасме́шышча ср.

1. (предмет насмешек) посме́шище;

2. (издевательство) посме́шище, посмея́ние

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пасме́шышча, ‑а, м.

1. Той, з каго (тое, з чаго) смяюцца, кпяць; прадмет насмешак, кпінаў. — Пасмешышча ці дурня з мяне зрабілі, — злосна сказаў .. [Вова] маці. — Разумнікі! Марціновіч. Прыйшлося браць касавокую Хіму, што заседзелася ў дзеўках, і каб не быць пасмешышчам у Ясенях, выбірацца на хутар. Арочка.

2. Здзек, здзекаванне. [Маці:] — Кісні, кісні, ён [Антось] табе нос утрэ і паедзе, а ты на пасмешышча людзям застанешся. Васілевіч.

•••

Выставіць на пасмешышча гл. вымавіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пасме́шышча ’прадмет кпінаў’, ’здзек’ (ТСБМ). З рус. посме́шище ’тс’ < посмея́ться < смех (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

laughing stock [ˈlɑ:fɪŋˌstɒk] n. пасме́шышча

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

посмея́ние книжн., уст. пасме́шышча, -шча ср., мн. нет;

отда́ть на посмея́ние адда́ць на пасме́шышча;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пасмяховіска, драг. посміховыско ’пасмешышча’ (Лучыц-Федарэц). Укр. посміховисько ’тс’. У выніку кантамінацыі ст.-слав. посмахатн еж ’кпіць’ і ст.-бел. пасмевіска ’кпіны, пасмешышча’ (1540 г.), якое са ст.-польск. pośmiewisko ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

urągowisko

н. пасмешышча, смехаўё

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

pośmiewisko

н. пасмешышча; поглум, смехаўё

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)