пасме́шышча, -а, н.

1. Той, з каго (або тое, з чаго) смяюцца, кпяць.

Быць усеагульным пасмешышчам.

2. Здзек, асмяянне.

Выставіць каго-н. на п.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)