паслядзе́янне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. паслядзе́янне
Р. паслядзе́яння
Д. паслядзе́янню
В. паслядзе́янне
Т. паслядзе́яннем
М. паслядзе́янні

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

паслядзе́янне ср., спец. последе́йствие;

магні́тнае п. — магни́тное последе́йствие;

тэ́рмін ~ння ўгнае́нняў — срок последе́йствия удобре́ний

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паслядзе́янне, ‑я, н.

Спец. З’ява, якая заключаецца ў тым, што ўздзеянне чаго‑н. выяўляецца не толькі ў момант прымянення, але і ў наступных стадыях. Магнітнае паслядзеянне. Паслядзеянне ўгнаенняў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПАСЛЯДЗЕ́ЯННЕ МАГНІ́ТНАЕ,

тое, што магнітная вязкасць.

т. 12, с. 165

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАГНІ́ТНАЕ ПАСЛЯДЗЕ́ЯННЕ,

гл. ў арт. Магнітная вязкасць.

т. 9, с. 480

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

последе́йствие спец. паслядзе́янне, -ння ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

МАГНІ́ТНАЯ ВЯ́ЗКАСЦЬ,

1) у ферамагнетыках — запазненне ў часе змены значэнняў намагнічанасці, магнітнай пранікальнасці і інш. характарыстык магнетыка ад змены знешняга магн. поля (наз. таксама магнітнае паслядзеянне).

Разам з гістэрэзісам і віхравымі токамі абумоўлівае страты энергіі пры перамагнічванні ферамагнетыка ў пераменным полі. Выклікаецца рознымі прычынамі ў залежнасці ад структуры магнетыка, умоў намагнічвання і т-ры, у выніку чаго яго намагнічанасць устанаўліваецца пасля змены знешняга магн. поля праз некат. час (ад 1 нс да некалькіх мінут і гадзін). Напр., пры аперыядычных зменах магн. поля пры значэннях яго напружанасці, блізкіх да каэрцытыўнай сілы, М.в. абумоўліваецца віхравымі мікратокамі, якія ўзнікаюць у магн. правадніках пры руху сценак магн. даменаў.

2) М.в. у магнітнай гідрадынаміцыфіз. велічыня, якая характарызуе кінематычныя і дынамічныя ўласцівасці эл.-праводных вадкасцей і газаў пры іх руху ў магн. полі.

т. 9, с. 481

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)