паса́дскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. паса́дскі паса́дская паса́дскае паса́дскія
Р. паса́дскага паса́дскай
паса́дскае
паса́дскага паса́дскіх
Д. паса́дскаму паса́дскай паса́дскаму паса́дскім
В. паса́дскі (неадуш.)
паса́дскага (адуш.)
паса́дскую паса́дскае паса́дскія (неадуш.)
паса́дскіх (адуш.)
Т. паса́дскім паса́дскай
паса́дскаю
паса́дскім паса́дскімі
М. паса́дскім паса́дскай паса́дскім паса́дскіх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

паса́дскі ист. поса́дский

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паса́дскі, ‑ая, ‑ае.

Гіст.

1. Які мае адносіны да пасада (у 1, 2 знач.). Пасадскія людзі.

2. у знач. наз. паса́дскі, ‑ага, м. Жыхар пасада.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паса́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

1. У 10—18 стст. гандлёва-рамесніцкая частка горада, звычайна па-за гарадской сцяной, у Кіеўскай Русі, Вялікім Княстве Літоўскім, Расійскай дзяржаве.

У горадзе Полацку было шэсць пасадаў.

2. Прыгарад, прадмесце (уст.).

3. У вясельным абрадзе: месца (звычайна дзяжа, пакрытая кажухом), куды садзяць нявесту, часам і жаніха.

|| прым. паса́дскі, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).

Пасадскія людзі (рамеснікі і гандляры ў гарадах Старажытнай Русі).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

поса́дский ист. паса́дскі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

МІ́НІН, Захар’еў-Сухарук,

Кузьма Мініч (?—1616), арганізатар і кіраўнік (разам з кн. Дз.М.Пажарскім) нар. апалчэння, якое вызваліла Маскву ў час вайны Рэчы Паспалітай з Расіяй 1609—18. Ніжагародскі пасадскі чалавек, гандляр мясам і рыбай. 1.9.1611 выбраны земскім старастам. Ахвяраваў уласныя зберажэнні і ўзначаліў збор сродкаў на арганізацыю ніжагародскага нар. апалчэння, праз паслоў запрасіў Пажарскага стаць ваен. кіраўніком апалчэння. У пач. вясны 1612 апалчэнне на чале з М. і Пажарскім рушыла да Яраслаўля, дзе М. увайшоў у склад пераходнага ўрада — «Савета ўсёй зямлі» (дзейнічаў у 1612—13). Вызначыўся ў баях за Маскву 22—24.8.1612 як ваен. арганізатар і храбры воін. У 1613 уведзены ў Баярскую думу з чынам думнага двараніна. М. — адзін з найб. папулярных нац. герояў рус. народа. Яму ўстаноўлены помнікі ў Ніжнім Ноўгарадзе — у Крамлі (1826, скульпт. А.І.Мельнікаў) і на плошчы яго імя (1943, скульпт. А.І.Колабаў); у Маскве на Краснай плошчы ўстаноўлены помнік М. і Пажарскаму (1818, скульпт. І.П.Мартас).

Літ.:

Скрынников Р.Г. Минин и Пожарский: Хроника Смутного времени. М., 1981;

Шишов А.В. Минин и Пожарский. М., 1990.

т. 10, с. 386

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)