пары́вісты

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. пары́вісты пары́вістая пары́вістае пары́вістыя
Р. пары́вістага пары́вістай
пары́вістае
пары́вістага пары́вістых
Д. пары́вістаму пары́вістай пары́вістаму пары́вістым
В. пары́вісты (неадуш.)
пары́вістага (адуш.)
пары́вістую пары́вістае пары́вістыя (неадуш.)
пары́вістых (адуш.)
Т. пары́вістым пары́вістай
пары́вістаю
пары́вістым пары́вістымі
М. пары́вістым пары́вістай пары́вістым пары́вістых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пары́вісты, -ая, -ае.

1. З рэзкімі раптоўнымі парывамі, няроўны.

П. вецер.

2. Рэзкі, імклівы, не плаўны.

Парывістыя рухі.

3. Які дзейнічае парывамі (у 2 знач.), які лёгка захапляецца.

Парывістая натура.

|| наз. пары́вістасць, -і, ж.

П. у рухах, манерах.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пары́вісты поры́вистый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пары́вісты, ‑ая, ‑ае.

1. Нераўнамерны, няроўны, з раптоўнымі парывамі. Парывісты дождж то сек з усіх бакоў, то сціхаў. Няхай. І на прыжмураныя вейкі, Нібы дрыготкую расу, Парывістым світальным ветрам Я зоркі ўсе твае страсу. Бураўкін.

2. Рэзкі, імклівы. Якімка робіць парывісты рух, каб вырвацца з багны, але яна не адпускае яго... Курто. // Нераўнамерны, які час ад часу ўзмацняецца або слабне. Кожны з трох адчуваў парывістае дыханне другога. Білі здавалася, што сэрца яго вось-вось выскачыць з грудзей. Лынькоў.

3. Які лёгка захапляецца; няўрымслівы. І ўсё ж натура .. [Пётры Сергіевіча], заўсёды сквапная да ўражанняў, парывістая, памкнулася ўслед. Ліс. [Лёля] стаяла разгубленая, нібы прырасла да долу, і трывожна глядзела.. [Слаўку] ўслед. Чаго ён сёння нейкі не такі, як заўсёды: узрушаны, парывісты, разкаваты?.. Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пары́вісты hftig, ngestüm, stürmisch

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

пары́ўны, см. пары́вісты

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

поры́вистый пары́вісты;

поры́вистый ве́тер пары́вісты ве́цер;

поры́вистые движе́ния пары́вістыя ру́хі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бу́йны, -ая, -ае.

1. Неспакойны, дзёрзкі, свавольны.

Б. нораў.

2. Моцны, парывісты.

Б. вецер.

|| наз. бу́йнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гвалто́ўны, -ая, -ае.

1. Які суправаджаецца гвалтам, прымусам.

Гвалтоўная смерць.

2. Раптоўны.

Г. агонь.

3. Бурны, парывісты.

Г. вецер.

|| наз. гвалто́ўнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

gusty [ˈgʌsti] adj. ве́траны; бу́рны; пары́вісты;

gusty weather ве́транае надво́р’е;

a gusty wind пары́вісты ве́цер

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)