парыва́нне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. парыва́нне парыва́нні
Р. парыва́ння парыва́нняў
Д. парыва́нню парыва́нням
В. парыва́нне парыва́нні
Т. парыва́ннем парыва́ннямі
М. парыва́нні парыва́ннях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

парыва́нне ср. порыва́ние; см. парыва́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

парыва́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. парываць.

2. Імкненне да чаго‑н., жаданне, намер што‑н. зрабіць. Сцёпка ў няясным парыванні яшчэ неразгорнутых маладых крыл[аў] адчуваў патрэбу выявіць сябе хоць чым-небудзь у гэтую ноч. Колас. У гэтым новым пачуцці былі тая ж удзячнасць і тыя ж парыванні, не менш пяшчоты, чым раней, але з’явілася нейкая дзіўная адказнасць. Шамякін.

3. Тое, што і парыў (у 2 знач.). Пад парываннямі ветру дрэвы шумяць панура, ківаюцца і ківаюцца, наганяючы беспрытульнасць. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дерза́ние ср., высок.

1. адва́га, -гі ж., сме́ласць, -ці ж.; (риск) ры́зыка, -кі ж.;

2. (смелое стремление) сме́лае імкне́нне, сме́лае парыва́нне; (риск) ры́зыка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Раптпарыванне, імпэт’ (Нас., Байк. і Некр.), ра́птам ’знянацку, нечакана, імкліва’ (ТСБМ, Нас., Ласт., Бяльк., Варл., Растарг., Сл. ПЗБ), ра́птом ’нечакана, адразу; усяго толькі’ (ТС), параўн. укр. ра́птом ’ураз, неспадзеўна’, рус. смал. рапт ’парыў, імгненне’, раптом ’нечакана, адразу’. Запазычана з польск. rapt ’крадзеж, захоп’ з лац. raptus ’рабунак’ шляхам адсячэння назоўнікавага канчатка ‑us, raptem ’знянацку’ з лац. raptim ’спешна’, што выводзяцца з лац. raptō ’хапаць, красці’, гл. Брукнер, 454; Фасмер, 3, 443. Сюды ж рапто́ўна, рапто́ва ’знянацку, нечакана, неспадзявана’ (ТСБМ, Бяльк., Сл. ПЗБ), рапто́ўно, рапто́во ’тс’ (Сл. ПЗБ, ТС, Сл. Брэс.), раптэ́я ’тс’ (чэрв., Сл. ПЗБ), ранта́мі ’тс’ (ТС), раптаві́цай ’знянацку’, раптэ́чня ’нечакана’, рапто́ўе ’нечаканасць’ (Сцяшк. Сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

поры́вI м.

1. (ветра) пары́ў, -ры́ву м.; (лёгкий) паве́ў, -ве́ву м.;

2. перен. пары́ў, -ры́ву м.; парыва́нне, -ння ср.; (стремление) імкне́нне, -ння ср.; (воодушевление) натхне́нне, -ння ср.;

поры́в ра́дости пары́ў ра́дасці;

благи́е поры́вы до́брыя пары́вы (імкне́нні, наме́ры).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)