паруша́цца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. паруша́ецца паруша́юцца
Прошлы час
м. паруша́ўся паруша́ліся
ж. паруша́лася
н. паруша́лася

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

паруша́цца несов., страд. наруша́ться; попира́ться; возмуща́ться; см. паруша́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паруша́цца, ‑аецца; незак.

Зал. да парушаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пару́шыцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -шыцца; зак.

Перарвацца, спыніцца ў сваім нармальным развіцці, плыні.

Спакой парушыўся.

|| незак. паруша́цца, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наруша́ться страд. паруша́цца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

преступа́ться страд. пераступа́цца; паруша́цца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

парушы́цца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. пару́шыцца пару́шацца
Прошлы час
м. парушы́ўся парушы́ліся
ж. парушы́лася
н. парушы́лася

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

пару́шыцца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. пару́шыцца пару́шацца
Прошлы час
м. пару́шыўся пару́шыліся
ж. пару́шылася
н. пару́шылася
Дзеепрыслоўе
прош. час пару́шыўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

попира́ться страд.

1. тапта́цца;

2. тапта́цца, (гру́ба) паруша́цца; зневажа́цца; см. попира́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ГУКАВЫ́ ЦІСК,

дадатковы ціск, што ўзнікае ў вадкім або газападобным асяроддзі пры праходжанні ў ім гукавой хвалі; асн. характарыстыка гуку. Гукавая хваля выклікае ў асяроддзі згушчэнні і разрэджванні, якія і ствараюць дадатковыя змены ціску ў адносінах да яго сярэдняга значэння. Пры значным гукавым ціску можа парушацца суцэльнасць вадкасці (гл. Кавітацыя). Вымяраецца ў паскалях. Гукавы ціск трэба адрозніваць ад ціску гуку.

т. 5, с. 523

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)