Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
паро́шаж. поро́ша
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
паро́ша, ‑ы, ж.
Снег, які толькі што выпаў. Снег засыпле белаю парошаю Сцежак след, пракладзены ў трысці.Звонак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Пароша ’снег, які толькі што выпаў’ (ТСБМ, Булг., Сл. ПЗБ, Шат., Касп.), поро́ша ’тс’ (ТС), паро́шка ’пароша; дождж, дробны, як раса’ (Нас.). Рус., укр.поро́ша ’тс’. Ад порах (гл.) з прасл. суф. ‑ja (параўн. SP, 1, 82).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
поро́шапаро́ша, -шы ж.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
sprinkle1[ˈsprɪŋkl]n.
1. пы́рсканне, апы́рскванне;
a sprinkle of rain дро́бны дождж, імжа́;
a sprinkle of snow лёгкі сняжо́к, паро́ша
2. афарбо́ўка пульверыза́тарам
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
снег / свежы: пароша
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
забялі́ць, ‑бялю, ‑беліш, ‑баліць; зак., што.
1. Зрабіць белым, пакрыўшы бяліламі, мелам і пад. Забяліць цёмныя палосы.// Зрабіць белым, пакрыўшы сабой. Першая пароша забяліла прасторы.Сабаленка.
2. Прыправіць страву малаком, смятанай. Забяліць булён. □ — Капуста посная. Пачакай, я смятанаю забялю ды малака прынясу.Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ПРУ́ДНІКАЎ (Павел Іванавіч) (14.7.1911, в. Стары Дзедзін Клімавіцкага р-на Магілёўскай вобл. — 16.4.2000),
бел. пісьменнік. Засл. работнік культуры Беларусі (1992). Скончыў Ленінградскі пед.ін-т (1937). Працаваў у рэдакцыях газет, на радыё. У 1937 арыштаваны, высланы ў Бурацію, потым жыў у Іркуцкай, Омскай абласцях, Краснаярскім краі. З 1946 настаўнічаў ў Смаленскай вобл., з 1952 у Браслаўскім р-не Віцебскай вобл. У 1968—71 працаваў у бюлетэні «Служба быту Беларусі». Друкаваўся з 1930. Першы зб. вершаў «Песні грузчыкаў» (1932, пад псеўд. Паўлюк Буравей, з Я.Субачам). Аўтар зб-каў вершаў «Час майго нараджэння» (1968), «Прысады» (1979), «Заасцёр’е» (1986), «Заранка» (1987), «Познія ягады» (1990), «Пароша» (1996). Тэма рэпрэсій у паэме «Таймыр» (нап. 1975—87), аповесцях «Яжовыя рукавіцы» (1989), «Пекла» (1991) і інш. Напісаў успаміны пра Я.Купалу, Я.Коласа, З.Бядулю, У.Галубка, Ц.Гартнага, П.Глебку, К.Грыневіча, А Пруднікава і інш.
Та: Мая магістраль Мн., 1981; Крыніцы. Мн., 1991; За калючым дротам. Мн., 1993.