Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
парні́к, ‑а, м.
Збудаванне, пакрытае зашклёнымі рамамі або поліэтыленавай плёнкай, для вырошчвання расады, ранняй гародніны і пад. Адпрацаваная пара тут выкарыстоўваецца для запарвання грубых і сакавітых кармоў,.. ацяплення парнікоў і цяпліц.«Беларусь».Як падрастуць сцяблінкі ўсе, Мы з парнікоў расаду У свой гарод перанясем І высадзім на грады.Аўрамчык.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БІЯПА́ЛІВА, біялагічнае паліва,
1) біямаса, здольная пры згаранні даваць энергію (драўніна, торф, водарасці і інш.).
2) Арганічныя адкіды (гной, смецце, памёт, драўнянае пілавінне і інш.), якія выдзяляюць у працэсе распаду цяпло. Біяпаліва шырока выкарыстоўваюць для абагравання цяпліц, парнікоў і ахаванага грунту. Пры распаданні біяпаліва вылучаюцца вуглякіслы газ, аміяк і вада, якія спрыяюць росту і развіццю раслін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
раса́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.
Маладыя расліны, вырашчаныя ў парніках або на спецыяльных градках для перасадкі іх на ўчасткі ў агародзе, на полі. Расада памідораў. □ У агароднай брыгадзе высаджвалі з парнікоў на грады расаду капусты.Бялевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КІЛА́,
хвароба каранёў раслін сям. крыжакветных, якая выклікаецца грыбам Plasmodiophora brassicae. Найчасцей пашкоджвае капусту, а таксама бручку, радыску, рэпу, рэдзьку, гарчыцу, турнэпс, некат. віды пустазелля. Найб. пашырана на кіслых глебах.
Споры грыба пранікаюць у тканкі кораня, выклікаюць узмоцненае дзяленне клетак, у выніку ўтвараюцца вял. патаўшчэнні, нарасці, уздуцці. У іх пранікаюць інш. мікраарганізмы, нарасці загніваюць і разбураюцца. Споры грыба трапляюць у глебу, якая з’яўляецца асн. крыніцай заражэння (споры К. захоўваюцца 5—6 гадоў). Расліны заражаюцца на працягу ўсяго перыяду вегетацыі. Меры барацьбы: выкарыстанне ўстойлівых сартоў, дэзінфекцыя парнікоў і расаднікаў, вапнаванне глебы, выбракоўка заражанай расады, правільная агратэхніка, знішчэнне крыжакветнага пустазелля і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
вы́садзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; -джаны; зак.
1.каго (што). Даць магчымасць або прымусіць выйсці з вагона, судна і пад.
В. пасажыраў.
В. дэсант.
2.што. Перасадзіць у глебу (пра расаду, саджанцы).
В. памідоры з парнікоў.
В. кветкі ў грунт.
3.што чым. Пасадзіць вакол чаго-н.
В. пляцоўку кустамі.
4.што. Выбіць, выламаць моцным ударам (разм.).
В. дзверы.
|| незак.выса́джваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз.выса́джванне, -я, н.івы́садка, -і, ДМ -дцы, ж. (да 1—3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ПЛЁНКІ ПАЛІМЕ́РНЫЯ,
суцэльныя слаі палімераў таўшчынёй 0,2—0,3 мм; празрыстыя эластычныя матэрыялы. Вырабляюць пераважна з сінт. палімераў (напр., поліэтылену, полівінілхларыду, поліамідаў), а таксама прыродных (напр., гідратцэлюлозныя плёнкі, найб. вядомы з іх цэлафан) і штучных палімераў, т.зв. эфірацэлюлозныя плёнкі, напр. ацэтатныя. Першыя прамысл. плёнкі выраблены ў 1899 у Вялікабрытаніі з нітратаў цэлюлозы, пазней з цэлафану.
У прам-сці П.п. атрымліваюць экструзіяй расплаваў, з раствораў палімераў: паліваннем на паліраваную паверхню (бясконцая метал. стужка або барабан) з наступным награваннем для выдалення растваральніку (сухое фармаванне) ці пры дапамозе спецсаставаў у асаджальнай ванне (мокрае фармаванне), каландраваннем пластыфікаваных палімераў (гл.Каландр), прасаваннем. Выкарыстоўваюць як упаковачныя і электраізаляцыйныя матэрыялы, аснову кіна- і фотаплёнак, магн. стужак, пакрыццё для цяпліц і парнікоў, для вырабу мембран (гл.Мембранныя метады раздзялення), святлафільтраў, ламінавання паліграфічнай прадукцыі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
града́, ‑ы́; мн. гра́ды (зліч.2,3,4 грады́), град; ж.
1. Палоска зямлі, спецыяльна прыгатаваная для вырошчвання агародніны, кветак. Рабіць грады. Града агуркоў. Палоць грады. Паліваць грады. □ Зелянее многа град. Тут — цыбуля, памідоры, Морква, рэпа і салат.Муравейка.У агароднай брыгадзе высаджвалі з парнікоў на грады расаду капусты.Бялевіч.
2. Ланцуг невысокіх гор, узгоркаў. Сонца было ўжо зусім нізка над градою узгоркаў.Брыль.Граду раскалоўшы клінам, Пераліваецца водамі Ля скал Енісей.Калачынскі.
3. Мноства аднастайных прадметаў, размешчаных у адзін рад. Града камення загароджвала шлях вадзе, і разгневаны паток дыбіўся, лез на каменне.Шамякін.// Паласа лесу. [Пархвен] мінуў доўгую граду хмызу, перайшоў упоперак шашу і як бы ўпаў у вільгаць логу.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)