па́ркі

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. па́ркі па́ркая па́ркае па́ркія
Р. па́ркага па́ркай
па́ркае
па́ркага па́ркіх
Д. па́ркаму па́ркай па́ркаму па́ркім
В. па́ркі (неадуш.)
па́ркага (адуш.)
па́ркую па́ркае па́ркія (неадуш.)
па́ркіх (адуш.)
Т. па́ркім па́ркай
па́ркаю
па́ркім па́ркімі
М. па́ркім па́ркай па́ркім па́ркіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Па́ркі ’два звязаныя разам снапкі, якія выкарыстоўваюцца пры крыцці ніжняга рада страхі’ (Сл. ПЗБ), ’саламяныя маты, якімі крылі страху’ (Сцяшк. МГ, Нар. сл.). Дэрыват з суф. ‑к‑ ад пара2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прыродныя нацыянальныя паркі

т. 13, с. 81

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НАЦЫЯНА́ЛЬНЫЯ ПА́РКІ,

асабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі (акваторыі), якія маюць экалагічную, гіст., эстэт. каштоўнасць і амаль не змененыя дзейнасцю чалавека. Ствараюцца для захавання пэўных прыродных комплексаў і выкарыстання іх у рэкрэацыйных, асв., навук. мэтах. Вылучаюцца своеасаблівым спалучэннем натуральных і культ. ландшафтаў. У Н.п. праводзяцца мерапрыемствы па ўзнаўленні ландшафтаў, захаванні рэдкіх і знікаючых відаў раслін і жывёл. Тэрыторыя Н.п. звычайна падзяляецца на зоны: запаведную, гасп., рэкрэацыйную і (часам дадаткова) буферную (вакол Н.п.). Статус Н.п., прыняты Міжнародным саюзам аховы прыроды і прыродных рэсурсаў (МСАП) у 1969, мае пэўныя патрабаванні да арганізацыі парку: адносна вял. тэрыторыя, наяўнасць каштоўных у навук. і пазнавальных адносінах прыродных ландшафтаў або аб’ектаў, адносная захаванасць прыродных комплексаў, дазвол наведвання парку турыстамі пры спец. умовах. У большасці краін Н.п. — найб. распаўсюджаная катэгорыя дзярж. ахоўных тэрыторый з розным рэжымам аховы. Н.п. маюць асаблівыя адм. дзярж. органы, якія з’яўляюцца асн. землекарыстальнікам на тэрыторыі Н.п. або ў яго адпаведнай зоне.

Першы Н.п. створаны ў ЗША (1872, Йелаўстонскі нацыянальны парк). У пач. 20 ст. Н.п. з’явіліся ў Паўд. Амерыцы — Наўэль-Уапі (Аргенціна, 1903), Ігуасу (Бразілія, 1909); у Еўропе — Пельву (Францыя, 1913), Энгадзін (Швейцарыя, 1914), Кавадонга (Іспанія, 1915) і інш. Існуе больш за 2,3 тыс. нац. паркаў (у т.л. ў Еўропе — больш за 160) агульнай плошчай больш як 400 млн. га. Каля 30 Н.п. свету маюць плошчу больш за 1 млн. гаГрэнландскі нацыянальны парк (Данія, 7 млн. га), Вуд-Бафала (Канада, 4,5 млн. га), Серэнгеці (Танзанія, 2 млн. га), Цэнтральнакалахарскі (Батсвана, 5,3 млн. га), Габійскі (Манголія, 5 млн. га) і інш.

На Беларусі існуюць 4 Н.п.: Белавежская пушча, Браслаўскія азёры, Нарачанскі, Прыпяцкі, агульнай пл. каля 327 тыс. га.

Літ.:

Заповедными тропами зарубежных стран. М., 1976;

Реймерс Н.Ф., Штиль марк Ф.Р. Особо охраняемые природные территории. М., 1978.

А.М.Петрыкаў.

т. 11, с. 242

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Паркі культуры і адпачынку ў СССР 8/109; 12/391

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

па́рк

‘месца стаянкі транспарту’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. па́рк па́ркі
Р. па́рка па́ркаў
Д. па́рку па́ркам
В. па́рк па́ркі
Т. па́ркам па́ркамі
М. па́рку па́рках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

па́рк

‘зялёныя насаджэнні; сукупнасць транспартных сродкаў’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. па́рк па́ркі
Р. па́рку па́ркаў
Д. па́рку па́ркам
В. па́рк па́ркі
Т. па́ркам па́ркамі
М. па́рку па́рках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

борд-па́рк

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. борд-па́рк борд-па́ркі
Р. борд-па́рку борд-па́ркаў
Д. борд-па́рку борд-па́ркам
В. борд-па́рк борд-па́ркі
Т. борд-па́ркам борд-па́ркамі
М. борд-па́рку борд-па́рках

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

лу́на-па́рк

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. лу́на-па́рк лу́на-па́ркі
Р. лу́на-па́рка лу́на-па́ркаў
Д. лу́на-па́рку лу́на-па́ркам
В. лу́на-па́рк лу́на-па́ркі
Т. лу́на-па́ркам лу́на-па́ркамі
М. лу́на-па́рку лу́на-па́рках

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

сафа́ры-па́рк

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. сафа́ры-па́рк сафа́ры-па́ркі
Р. сафа́ры-па́рку сафа́ры-па́ркаў
Д. сафа́ры-па́рку сафа́ры-па́ркам
В. сафа́ры-па́рк сафа́ры-па́ркі
Т. сафа́ры-па́ркам сафа́ры-па́ркамі
М. сафа́ры-па́рку сафа́ры-па́рках

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)