ПАРАФІ́ЗЫ (ад пара... + грэч. physis узнікненне, вырастанне),

шматлікія ніткі ці адзіночныя клеткі, якія развіваюцца сярод палавых або спараносных органаў у некат. бурых водарасцей, большасці базідыяльных і сумчатых грыбоў, а таксама імхоў. Ахоўваюць гэтыя органы ад мех. пашкоджанняў і высыхання.

т. 12, с. 93

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

парафі́зы

(ад пара- + гр. physis = узнікненне, вырастанне)

мнагаклетачныя або аднаклетачныя ніткі ў органах размнажэння некаторых водарасцей, грыбоў і імхоў, якія ахоўваюць гэтыя органы ад механічных пашкоджанняў і высыхання.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

парафі́за

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. парафі́за парафі́зы
Р. парафі́зы парафі́з
Д. парафі́зе парафі́зам
В. парафі́зу парафі́зы
Т. парафі́зай
парафі́заю
парафі́замі
М. парафі́зе парафі́зах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ПЕЦЫЦА́ЛЬНЫЯ (Pezizales),

парадак сумчатых грыбоў. Больш за 250 відаў. Пашыраны пераважна ва ўмераных і трапічных паясах. На Беларусі каля 30 відаў. Найб. вядомыя роды: смаржок, страчок, шапачка, гельвела (лопаснік), пецыца, піранема. Сапратрофы. Растуць на глебе, ламаччы, драўніне ў лясах, на вогнішчах. Некат. паразітуюць на раслінах.

Пладовыя целы (апатэцыі) утвараюцца на міцэліі сподка- або чашападобнай формы, дыяметрам да 10 см, афарбоўка — ад аранжава-чырв. да цёмна-карычневай. Сумкі цыліндрычныя, маюць пераважна па 8 аднаклетачных карычневых або пурпуровых аскаспор. У гіменіі заўсёды прысутнічаюць парафізы.

т. 12, с. 340

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)