пара́метр, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Велічыня, што характарызуе якую-н. асноўную ўласцівасць устройства, сістэмы, машыны або з’явы, працэсу.

Параметры лазернай устаноўкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пара́метр

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. пара́метр пара́метры
Р. пара́метра пара́метраў
Д. пара́метру пара́метрам
В. пара́метр пара́метры
Т. пара́метрам пара́метрамі
М. пара́метры пара́метрах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

пара́метр м. пара́метр

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пара́метр мат., физ. пара́метр, -ра м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пара́метр, ‑а, м.

Спец.

1. У матэматыцы — велічыня, якая ўваходзіць у матэматычную формулу і захоўвае пастаяннае значэнне толькі для дадзенага выпадку.

2. У тэхніцы — велічыня, якая характарызуе якую‑н. істотную ўласцівасць прадмета або з’явы (напрыклад, электраправоднасць цела і г. д.).

3. У фізіка-хімічным аналізе — велічыня, якая характарызуе стан сістэмы.

[Ад грэч. parametrōn — які адмервае, супастаўляе.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПАРА́МЕТР y тэхніцы, фізічная велічыня, якая з’яўляецца істотнай характарыстыкай тэхн. сістэмы, з’явы, працэсу. У мех. сістэмах П. — гэта маса, каэф. трэння, момант інерцыі і інш. З эл. П. найб. характэрныя супраціўленне, індуктыўнасць, ёмістасць, сіла току, напружанне. П. цеплавых працэсаў — цеплаёмістасць, цеплаправоднасць і інш. П. бываюць пастаянныя і пераменныя (залежаць ад часу і сістэмы каардынат), сканцэнтраваныя і размеркаваныя.

т. 12, с. 88

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПАРА́МЕТР (ад грэч. parametros які адмервае, супастаўляе) у матэматыцы, велічыня, значэнні якой служаць для адрознення элементаў якога-н. мноства адзін ад аднаго. Напр., у дэкартавых каардынатах ураўненне (xa)​2 + (yb)​2 = 1 вызначае ўсе акружнасці адзінкавага радыуса з цэнтрам у пункце (a,b). Калі надаць, напр., значэнні a = 3 і b = 4, то будзе выдзелена пэўная акружнасць з зададзенага мноства, г.зн. лікі a і b з’яўляюцца П. разгляданага мноства. П. наз. таксама дапаможная пераменная велічыня, якая ўводзіцца для параметрычнага прадстаўлення функцый. Напр., эліпс x2/4 + y2/9 = 1 задаецца таксама параметрычным ураўненнем x = 2cost, y = 3sint, дзе 0 ≤ t ≤ 2.

т. 12, с. 88

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

пара́метр

(гр. parametreo = адмерваю)

1) велічыня, якая ўваходзіць у матэматычную формулу і захоўвае пастаяннае значэнне толькі для дадзенага выпадку;

2) велічыня, якая характарызуе якую-н. уласцівасць, стан, памер або форму прадмета ці з’явы; паказчык.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

пара́метр

(гр. parametron = які адмервае)

1) мат. велічыня, якая ўваходзіць у якую-н. формулу і захоўвае пастаяннае значэнне толькі для дадзенага выпадку;

2) велічыня, якая характарызуе пэўную ўласцівасць устройства, сістэмы або з’явы, працэсу (напр. тэхнічныя параметры).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

Параметр стану 4/339

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)