|| прым.паразі́тны, -ая, -ае (да 1 знач.) іпаразі́цкі, -ая, -ае (да 2 знач.; разм.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
іржа́ўнікіржа́ўнік, ‑у, м.
Паразітны грыбок, які развіваецца на раслінах.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
парази́тныйпаразі́тны;
парази́тные то́киэл. паразі́тныя то́кі;
парази́тные расте́ния паразі́тныя раслі́ны;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
спарыння́, ‑і, ж.
Паразітны грыб, што выклікае хваробу злакавых раслін, пры якой у каласах жыта, пшаніцы, ячменю замест зерня ўтвараюцца чорныя ражкі. [Санька] знайшоў на паласе нейкі чорны пылок і сказаў, што гэта расце спарыння, вялікі шкоднік збажыны, што яе трэба знішчаць.Ваданосаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Заразі́ха ’расліна-паразіт Orobanche L.’ Рус., укр.зарази́ха ’тс’. Параўн. польск.zaraza, чэш., славац.záraza ’тс’. Паводле Махэка (Jména rostl., 217), чэш. з польск. Зважаючы на паразітны характар расліны, відаць, вытворны назоўнік з суф. ‑іха ад зараза (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
МАХАВІКІ́ (Xerocomus),
род шапкавых базідыяльных грыбоў сям. балетавых. 5 відаў. Пашыраны ў Еўразіі, Паўн. Амерыцы. На Беларусі 5 відаў М.: зялёны, ці заечы баравік (X. subtomentosus), каштанавік, або польскі грыб (X. badius), паразітны (X. parasiticus), стракаты, ці чырв., ці казляк (X. chrysenteron), чырванеючы (X. rubellus). Трапляюцца ў хвойных і лісцевых лясах. Пладовыя целы з’яўляюцца ў ліп.—верасні.
Пладовае цела — шапка на ножцы. Шапка дыям. 5—12 см, жоўтая, буравата-аліўкавая, слізістая або сухая. Спараносны слой трубчасты, жоўты, зеленавата-жоўты. Ножка цыліндрычная, суцэльная, валакністая. Мякаць белая або жаўтаватая з прыемным пахам і смакам, часта на зломе сінее. Споры верацёнападобныя, гладкія, бура-жоўтыя. Ядомыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЛАЎНЁВЫЯ ГРЫБЫ́ (Ustilagenales),
парадак базідыяльных грыбоў. Уключае 2 сям. — устылягавыя і тылецыевыя, больш за 50 родаў, каля 1000 відаў. Пашыраны амаль па ўсім зямным шары. На Беларусі трапляюцца каля 100 відаў з 7 родаў (сараспорый, тылецыя, тэкафора, урацысціс, устыляга, энталома, энтарыза).
Звычайна спецыялізаваныя паразіты вышэйшых травяністых раслін: пашкоджваюць толькі пэўныя віды і нават асобныя сарты, выклікаюць спецыфічнае захворванне пераважна збожжавых злакаў — галаўню. У цыкле развіцця галаўнёвых грыбоў 3 стадыі (фазы): гаплоідная (кароткачасовая, базідыяспоры і першасны міцэлій), дыкарыятычная (працяглая, другасны паразітныміцэлій) і дыплоідная (вельмі кароткая, спелыя хламідаспоры). Міцэлій шматклетачны, бясколерны, мае гаўсторыі, з дапамогай якіх грыбы жывяцца. Міцэлій можа пранізваць розныя органы раслін, дзе ўтвараюцца спляценні з круглаватымі двух’ядравымі спорамі (хламідаспоры), якімі грыбы размнажаюцца. У некат. відаў утвараюцца спаракучкі з 40—50 і больш спораў. Хламідаспоры маюць ахоўную абалонку і здольныя пераносіць высушванне, захоўваюць жыццядзейнасць на працягу 20 і больш гадоў.