Зброя масавага паражэння 4/541

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Засцярога ад зброі масавага паражэння 2/345; 3/583; 4/349, 350, 523

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

рэваншы́зм, -у, м.

Агрэсіўная палітыка рэваншу пасля паражэння ў вайне.

|| прым. рэваншы́сцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паражэ́нне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. паражэ́нне паражэ́нні
Р. паражэ́ння паражэ́нняў
Д. паражэ́нню паражэ́нням
В. паражэ́нне паражэ́нні
Т. паражэ́ннем паражэ́ннямі
М. паражэ́нні паражэ́ннях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

бактэрыяло́гія, -і, ж.

Навука пра бактэрыі.

Дасягненні ў галіне бактэрыялогіі.

|| прым. бактэрыялагі́чны, -ая, -ае.

Бактэрыялагічная вайна (з прымяненнем хваробатворных бактэрый як сродку масавага паражэння).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

карце́ч, -ы, ж.

1. Артылерыйскі снарад, начынены круглымі кулямі для масавага паражэння жывой сілы праціўніка на блізкай адлегласці (уст.).

2. Буйны шрот для паляўнічага ружжа.

|| прым. карце́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фартыфіка́цыя, -і, ж.

1. Навука аб умацаванні вайсковых пазіцый і спосабах абароны ад сродкаў паражэння.

2. Узвядзенне ваенна-інжынерных збудаванняў, а таксама самі такія збудаванні.

Палявая ф.

|| прым. фартыфікацы́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пу́шка¹, -і, ДМ -шцы, мн. -і, -шак, ж.

1. Гармата, якая мае насцільную траекторыю стральбы і прызначаецца для паражэння наземных, надводных і паветраных цэлей.

2. Апарат для лячэння сродкамі радыеактыўнага выпраменьвання (спец.).

Кобальтавая п.

|| прым. пу́шачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паражэ́нства, -а, н.

1. У час Першай сусветнай вайны: палітычны настрой у некаторых грамадскіх колах, якія жадалі паражэння свайго ўрада ў вайне.

2. Пазіцыя, якая адлюстроўвае нявер’е ў магчымасць ажыццяўлення чаго-н., у перамогу чаго-н. (неадабр.).

|| прым. паражэ́нчы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

unbesegt, nbesiegt

a неперамо́жаны, які́ не пацярпе́ў паражэ́ння

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)