парады́зка
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
парады́зка |
парады́зкі |
| Р. |
парады́зкі |
парады́зак |
| Д. |
парады́зцы |
парады́зкам |
| В. |
парады́зку |
парады́зкі |
| Т. |
парады́зкай парады́зкаю |
парады́зкамі |
| М. |
парады́зцы |
парады́зках |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
ПАРАДЫ́ЗКА, райка, райская яблыня,
разнавіднасць яблыні нізкай. Радзіма — Закаўказзе. Выкарыстоўваецца як карлікавая прышчэпа для яблыні. Ва ўмовах Беларусі малазімаўстойлівая.
Слабарослае дрэва або куст. выш, да 2 м, з дробнаразгалінаванай і неглыбокай каранёвай сістэмай. Плады рознай формы і афарбоўкі, часта плоска-круглявыя, дыяметрам 1,5—2 см і болей на кароткіх пладаножках. Мякаць дробна-зярністая, кіславата-салодкая, прыемная. Парадызка Будагоўскага, або ПБ 9, — клонавая прышчэпа. Характарызуецца павышанай зімаўстойлівасцю і слабаросласцю, добра размнажаецца атожылкамі. Лісце і сцёблы цёмна-чырвоныя.
З.А.Казлоўская.
т. 12, с. 83
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)