параві́к

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. параві́к паравікі́
Р. паравіка́ паравіко́ў
Д. паравіку́ паравіка́м
В. параві́к паравікі́
Т. паравіко́м паравіка́мі
М. паравіку́ паравіка́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

параві́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

1. Паравы кацёл або рухавік (спец.).

2. Паравоз або цягнік з паравозам (разм., уст.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

параві́к, -ка́ м., в разн. знач. парови́к

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

параві́к, ‑а, м.

1. Паравы кацёл, паравы рухавік. У млыне паравік пыхкае круглыя суткі. Шахавец.

2. Разм. уст. Паравоз або поезд з паравозам. Надвечар два паравікі былі гатовы да адыходу са станцыі. Чорны. На «паравіку», як усе тут звалі гарадскі поезд, шмат ужо набралася пасажыраў. Гурскі.

3. Разм. Паравы млын.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

парови́к техн., разг. параві́к, -ка́ м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

лакамабі́ль, -я, мн. -і, -яў, м.

Паравая перасоўная або стацыянарная ўстаноўка, якая прыводзіць у рух сельскагаспадарчыя і іншыя машыны; паравік.

|| прым. лакамабі́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Лакамабільпаравік’ < рус. локомобиль ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 83).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

steam boiler

паравы́ кацёл, параві́к -а́ m.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

шамкі́, ‑оў; адз. няма.

Бразготкі, бомы. Гаворку мужчын раптам перарвала бразгатанне шамкоў і лёскат жалезных восей з Грамабоевага падворку. Крапіва. Дзесьці гудзе паравік і звоняць рамізніцкія шамкі. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лакамабі́ль, ‑я, м.

Паравая перасоўная або стацыянарная ўстаноўка, якая прыводзіць у рух розныя машыны; паравік. Бадзёра і рупліва тахкае лакамабіль калгаснай электрастанцыі. Брыль. Лакамабіль быў ужо зношаны, старое маркі, адрамантаваць яго было нялёгка. Чарнышэвіч.

[Фр. locomibile ад лац. locus — месца і mobilis — рухомы.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)