Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
пара́балаж., мат. пара́бола
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
пара́бала, ‑ы, ж.
Спец. Лінія перасячэння круглага конуса плоскасцю, паралельнай якой‑н. датычнай плоскасці гэтага конуса.
[Грэч. parabolē.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Парабала 3/486; 5/381, 533; 8/98; 10/92
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРА́БАЛА (ад грэч. parabolē),
геаметрычнае месца пунктаў М плоскасці, адлегласці k і l якіх ад пэўнага пункта F (фокуса) і ад дадзенай прамой ДД′ (дырэктрысы) адпаведна роўныя паміж сабой; адно з канічных сячэнняў.
Прамая, якая праходзіць праз фокус перпендыкулярна да дырэктрысы, наз. воссю П., пункт перасячэння П. з воссю — яе вяршыняй. Пры ўмове, што вось П. паралельная восі ОХ і вяршыня П. супадае з пачаткам каардынат, ураўненне П. мае выгляд: y2 = 2 px, дзе p — адлегласць ад фокуса да дырэктрысы. П. — лінія 2-га парадку. Калі ў фокусе П. знаходзіцца крыніца святла (радыёхваль), то пасля адбіцця ад П. прамяні ўтвараюць паралельны пучок (гэта ўласцівасць выкарыстоўваецца ў пражэктарах і парабалічных антэнах).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Пара́бала ’лінія перасячэння круглага конуса плоскасцю, паралельнай якой-небудзь датычнай плоскасці гэтага корпуса’ (ТСБМ). Ст.-бел.парабола ’прытча, алегорыя’, 1517 г. < ст.-польск.parabola < сяр.-лац.parabola ад грэч.παραβολή (Булыка, Лекс. запазыч., 163). Сучаснае бел. слова з рус.пара́бола (Крукоўскі, Уплыў, 90), якое ўзыходзіць да той жа лац. крыніцы (Фасмер, 3, 203).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ПАЎКУБІ́ЧНАЯ ПАРА́БАЛА, парабала Нейля,
плоская алг. крывая 3-га парадку. Ураўненне ў прамавугольных каардынатах: y = ax3/2; параметрычныя ўраўненні: х =t2, у = at3. Пункт звароту 1-га роду ў пачатку каардынат. Наз. імем англ. матэматыка У.Нейля, які вылічыў даўжыню яе дугі (1657). Матэрыяльны пункт пад уздзеяннем сілы цяжару рухаецца ўздоўж дугі П.п. з пастаяннай скорасцю.