папярэ́дніца

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. папярэ́дніца папярэ́дніцы
Р. папярэ́дніцы папярэ́дніц
Д. папярэ́дніцы папярэ́дніцам
В. папярэ́дніцу папярэ́дніц
Т. папярэ́дніцай
папярэ́дніцаю
папярэ́дніцамі
М. папярэ́дніцы папярэ́дніцах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

папярэ́дніца ж. предше́ственница

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

папярэ́дніца, ‑ы, ж.

Жан. да папярэднік (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папярэ́днік, -а, мн. -і, -аў, м.

Той, хто папярэднічаў каму-н. у чым-н., сваёй дзейнасцю падрыхтаваў што-н.

Духоўная спадчына папярэднікаў.

|| ж. папярэ́дніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

предше́ственница папярэ́дніца, -цы ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

forerunner [ˈfɔ:rʌnə] n. папярэ́днік; папярэ́дніца; прадве́снік; прадве́сніца

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

precursor [ˌpri:ˈkɜ:sə] n. папярэ́днік; папярэ́дніца; прадве́снік; прадве́сніца

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

РАСЕ́ЦІНСКАЯ КУЛЬТУ́РА,

археалагічная культура позняга палеаліту — ранняга мезаліту ў вярхоўях Акі. Назва ад помніка на р. Расета. Прылады прадстаўлены разцамі, скрабкамі, скоблямі, вастрыямі, мікралітамі, наканечнікамі стрэл на мікрапласцінах. Як папярэдніца волга-окскага мезаліту Р.к. стала асновай для ўзнікнення бутаўскай культуры.

т. 13, с. 312

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

віёла

(іт. viola)

струнны смычковы музычны інструмент, пашыраны ў сярэднія вякі ў раманскіх краінах; папярэдніца скрыпкі, віяланчэлі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

РА́ЛА,

старажытная ворыўная прылада, папярэдніца сахі і плуга. Пашырана ва ўсіх земляробчых народаў. Складалася з рабочай часткі — ральніка, на канец якога насаджваўся жал. наральнік, градыля (дышля) і ручак для кіравання. Паводле канструкцыі падзяляліся на Р. з полазам і без яго, прама- і крываградзільнае, якія ў сваю чаргу мелі шэраг варыянтаў. Ва Усх. Еўропе Р. паявілася ў 1-й пал. 1-га тыс. н.э. Самае стараж. на Беларусі Р. знойдзена каля в. Капланавічы Клецкага р-на Мінскай вобл., якое належала плямёнам зарубінецкай культуры.

Драўлянае рала 13 ст. з Брэста.

т. 13, с. 286

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)