Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
БУЖА́НЕ,
усходнеславянская племянная групоўка на р.Зах. Буг або Паўд. Буг (адсюль назва). Межы рассялення бужан пісьмовымі крыніцамі не вызначаны. Паводле Баварскага географа (9 ст.), мелі 231 «горад» (умацаванае паселішча). У пач. недатаванай часткі «Аповесці мінулых гадоў» адзначана, што папярэднікі бужан зваліся дулебамі, наступнікі — валынянамі. Гісторыкі лічаць, што ў дадзеным выпадку адбылася змена назвы мясц. насельніцтва.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРМАНО́ІДЫ, парагармоны,
разнастайныя паводле хім. структуры біялагічна актыўныя рэчывы, якія ўздзейнічаюць на абмен рэчываў і інш.фізіял. працэсы ў арганізме. У адрозненне ад гармонаў утвараюцца звычайна не ў залозах унутр. сакрэцыі, а ў інш. тканках і органах. Біял. ўздзеянне гарманоідаў кароткачасовае, таму што яны разбураюцца або звязваюцца тканкавымі бялкамі. Да гарманоідаў адносяць ацэтылхалін, некат. папярэднікі і прадукты пераўтварэння адрэналіну, тканкавыя гармоны, або гістагармоны (гастарын, гепарын, секрэцін і інш.), гістамін, сератанін і некат. інш. біягенныя аміны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЕТАКІСЛО́ТЫ,
арганічныя злучэнні, малекулы якіх маюць карбаксільныя (−COOH) і кетонныя (−CO−) групы. Найважнейшыя ў метабалічных адносінах К. — піравінаградная (і яе вытворныя), ацэтавоцатная, шчаўева-воцатная, кетаглутаравая к-ты і інш. У залежнасці ад месцазнаходжання груп падзяляюцца на α-, β- і γ-К. Па колькасці −COOH груп бываюць адна- і двухасноўныя. Маюць хім. ўласцівасці кетонаў і кіслот; папярэднікі многіх рэчываў, якія выконваюць важныя біял. функцыі ў арганізме, з’яўляюцца пасрэднікамі ў пастаяннай узаемасувязі бялковага, вугляводнага і тлушчавага абмену.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВО́ЛГІН (Вячаслаў Пятровіч) (14.6.1879, в. Баршчоўка Курскай вобл., Расія — 3.7.1962),
савецкі гісторык. Акад.АНСССР (1930). Скончыў Маскоўскі ун-т (1908). Адзін з арганізатараў Сацыяліст. (пасля Камуніст.) акадэміі ў Маскве (1918). У 1919—30 праф., у 1921—25 рэктар Маскоўскага ун-та. У 1942—53 віцэ-прэзідэнт АНСССР. Навук. працы па гісторыі сацыяліст. ідэй дамарксавага перыяду, перш за ўсё ў Францыі і Англіі. Ініцыятар і рэдактар шматтомнай серыі «Папярэднікі навуковага сацыялізму» (з 1947). Ленінская прэмія 1961.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІНАНО́СЕЦ,
клас баявых надводных караблёў, прызначаных для знішчэння суднаў мінна-тарпеднай зброяй. Меў для самаабароны дробнакаліберныя гарматы або мітральезы (карцечніцы). Папярэднікі М. — катэры з жэрдкавымі мінамі, якія выкарыстоўваліся ў грамадз. вайну 1861—65 у ЗША і рус.-тур. вайну 1877—78, і мінаноскі — невял. караблі для дзеянняў каля берагоў, узброеныя самарушнымі мінамі — тарпедамі. Удасканальванне М. прывяло да стварэння мінных крэйсераў (канец 19 ст.), эскадраных мінаносцаў (перад 1-й сусв. вайной).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЛЫНЯ́НЕ,
усходнеславянская племянная групоўка 9—10 ст. на тэр. Валынскай зямлі. Назва ад г. Валынь. Двойчы ўпамінаюцца ва ўводнай недатаванай частцы «Аповесці мінулых гадоў», якая сцвярджае, што папярэднікі валынян зваліся дулебамі і бужанамі. Верагодна, валыняне пад назвай «валінана» ўпамінаюцца ў араб. географа Масудзі (сярэдзіна 10 ст.), які паведамляе, што ў старажытнасці валыняне падначальвалі інш. славянскія плямёны, іх правіцеля звалі Маджак. У канцы 10 ст. кіеўскі кн. Уладзімір Святаславіч захапіў заселеныя валынянамі Чэрвеньскую і Перамышльскую землі. У 12 ст. на тэр. валынян ўтварылася Уладзіміра-Валынскае княства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАПАШНЫ́Я КУЛЬТУ́РЫ,
с.-г. расліны, якія для нармальнага росту і развіцця патрабуюць вялікай плошчы жыўлення і апрацоўкі міжрадкоўяў. Да П.к. належаць збожжавыя (кукуруза, грэчка, проса, сорга, фасоля), тэхнічныя (цукр. буракі, бавоўнік, сланечнік, тытунь), агароднінныя (капуста, памідоры, агуркі, буракі, морква), кармавыя (караняплоды, бульба, кармавая капуста).
Высяваюць або высаджваюць шырокарадковым, квадратным або квадратна-гнездавым спосабамі. Каб знішчыць пустазелле, зберагчы вільгаць і даць прыток паветра ў кораненаселены слой, робяць 2—3-разовае рыхленне міжрадкоўяў у-І—2 напрамках. Пад П.к. павышаецца мікрабіял. актыўнасць глебы, узмацняецца мабілізацыя пажыўных рэчываў П.к. ў севазвароце — добрыя папярэднікіінш. культур, асабліва збожжавых.