папярэ́джванне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. папярэ́джванне папярэ́джванні
Р. папярэ́джвання папярэ́джванняў
Д. папярэ́джванню папярэ́джванням
В. папярэ́джванне папярэ́джванні
Т. папярэ́джваннем папярэ́джваннямі
М. папярэ́джванні папярэ́джваннях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

папярэ́джванне ср.

1. предупрежде́ние;

2. предотвраще́ние, предупрежде́ние;

1, 2 см. папярэ́джваць 2, 3

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

папярэ́джванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. папярэджваць — папярэдзіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

СОРТААБНАЎЛЕ́ННЕ,

перыядычная замена сартавога насення, якасць якога пагоршылася, насеннем таго ж сорту больш высокіх рэпрадукцый. Асн. задачы С. — захаванне каштоўных гасп. і біял. якасцей сорту, пры якіх ён быў раянаваны, аздараўленне насення, захаванне высокай чыстасортнасці, папярэджванне біял. і мех. засмечанасці пасеваў. Для большасці культур С. прадугледжана кожныя 2—5 гадоў.

т. 15, с. 88

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

prevention [prɪˈvenʃn] n. прадухіле́нне; папярэ́джванне; засцяро́га;

accident/crime preven tion папярэ́джванне ава́рыі/злачы́нства

♦

prevention is better than cure BrE хваро́бу лягчэ́й папярэ́дзіць, чым вы́лечыць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

асе́птыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.

Папярэджванне заражэння раны пры дапамозе абеззаражвання фізічнымі метадамі (кіпячэннем, парай) усіх прадметаў, якія датыкаюцца да яе. Правілы хірургічнай асептыкі.

[Ад грэч. адмоўя «а» і sēptikós — гніласны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ёгатэрапі́я

(ад ёга + тэрапія)

лячэнне хвароб і папярэджванне іх метадамі ёгі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

предваре́ние

1. апярэ́джванне, -ння ср.;

2. папярэ́джванне, -ння ср.; см. предвари́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

предотвраще́ние прадухіле́нне, -ння ср., адхіле́нне, -ння ср.; папярэ́джанне, -ння ср.; неоконч. папярэ́джванне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

предупрежде́ние ср.

1. (действие) папярэ́джванне, -ння ср.; паведамле́нне, -ння ср.; перасцяро́га, -гі ж.; прадухіле́нне, -ння ср., адхіле́нне, -ння ср.; апярэ́джанне, -ння ср., выпярэ́джанне, -ння ср.; неоконч. апярэ́джванне, -ння ср.; см. предупреди́ть;

2. (предупреждающее замечание) папярэ́джанне, -ння ср.;

вы́говор с предупрежде́нием вымо́ва з папярэ́джаннем;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)