папуля́рна

прыслоўе, утворана ад прыметніка

станоўч. выш. найвыш.
папуля́рна папуля́рней найпапуля́рней

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

папуля́рна нареч. популя́рно

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

папуля́рна прысл. populär, llgemein verständlich; in leicht fsslicher Form

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

папуля́рна-філасо́фскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. папуля́рна-філасо́фскі папуля́рна-філасо́фская папуля́рна-філасо́фскае папуля́рна-філасо́фскія
Р. папуля́рна-філасо́фскага папуля́рна-філасо́фскай
папуля́рна-філасо́фскае
папуля́рна-філасо́фскага папуля́рна-філасо́фскіх
Д. папуля́рна-філасо́фскаму папуля́рна-філасо́фскай папуля́рна-філасо́фскаму папуля́рна-філасо́фскім
В. папуля́рна-філасо́фскі (неадуш.)
папуля́рна-філасо́фскага (адуш.)
папуля́рна-філасо́фскую папуля́рна-філасо́фскае папуля́рна-філасо́фскія (неадуш.)
папуля́рна-філасо́фскіх (адуш.)
Т. папуля́рна-філасо́фскім папуля́рна-філасо́фскай
папуля́рна-філасо́фскаю
папуля́рна-філасо́фскім папуля́рна-філасо́фскімі
М. папуля́рна-філасо́фскім папуля́рна-філасо́фскай папуля́рна-філасо́фскім папуля́рна-філасо́фскіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

популя́рно нареч. папуля́рна;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

папуля́рны, -ая, -ае.

1. Агульнадаступны, зразумелы па прастаце, яснасці выкладу.

Папулярная літаратура.

Папулярна (прысл.) усё растлумачыць.

2. Які шырока вядомы; прызнаны грамадскасцю.

Папулярная песня.

|| наз. папуля́рнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

popularly [ˈpɒpjələli] adv.

1. папуля́рна;

a popularly written encyclopedia папуля́рна напі́саная энцыклапе́дыя

2. усенаро́дна;

popularly accepted усі́мі прыня́ты, прызна́ны;

Vitamin C is popularly believed to prevent colds. Звычайна лічыцца, што вітамін C прадухіляе прастуду.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

popularize, BrE -ise [ˈpɒpjələraɪz] v.

1. папулярызава́ць, распаўсю́джваць;

His new prin ciples were popularized in a number of articles. Яго новыя прынцыпы былі распаўсюджаны ў шэрагу артыкулаў.

2. выклада́ць папуля́рна, у агульнадасту́пнай фо́рме;

popularize science папулярызава́ць наву́ку

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Е́ЛЬСКІ (Канстанцін Міхайлавіч) (17.2.1837, в. Ляды Чэрвеньскага р-на Мінскай вобл. — 26.11.1896),

бел. вучоны-біёлаг, географ, геолаг і падарожнік. З роду Ельскіх. Скончыў Кіеўскі ун-т (1860). Адзін з першых у Расіі прыхільнікаў эвалюц. тэорыі Ч.​Дарвіна. Ўдзельнічаў у падрыхтоўцы паўстання 1863—64 на Украіне, у 1863 эмігрыраваў за мяжу. З 1865 у Франц. Гвіяне, з 1869 у Перу, вывучаў фауну гэтых краін. Удзельнічаў у стварэнні (1875) і дзейнасці (да 1879 хавальнік) прыродазнаўчага музея ў Ліме. Адкрыў новы від жывёлы Dinonys. Удасканаліў спосаб захоўвання насякомых, дасылаў сабраныя калекцыі насякомых, раслін, чучалы птушак, у музеі Еўропы. Як заолаг і геолаг працаваў у Турцыі, Германіі, Францыі. З 1880 у Кракаве: хавальнік прыродазнаўчых калекцый АН. У гонар вучонага названы адзін від лаўра — Ocotea Jelscii і некат. віды птушак і звяроў. Аўтар даследавання «Аб узаемнай залежнасці геалагічных з’яў» і кнігі «Папулярна-прыродазнаўчыя апавяданні пра знаходжанне ў Французскай Гвіяне і часткова ў Перу» (1898).

Літ.:

Грицкевич В.П. Путешествия наших земляков. Мн., 1968;

Мальдзіс А. Падарожжа ў XIX ст. Мн., 1969.

М.​К.​Багадзяж.

т. 6, с. 388

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

«НО́ВЫЯ КНІ́ГІ»,

штомесячны бібліягр. бюлетэнь. Выдаецца з 1960 у Мінску Нац. б-кай Беларусі. Да 1991 наз. «Новыя кнігі БССР...», у 1992—95 — «Новыя кнігі Беларусі». Прызначаны работнікам бібліятэк, асв. устаноў і ўсім, хто цікавіцца беларусазнаўчай тэматыкай. Уключае пераважна л-ру на бел. і рус. мовах. У раздзеле «Навінкі бел. друку» інфармуе пра кнігі бел. выдавецтваў, у т. л. недзяржаўных, што паступілі ў Нац. б-ку Беларусі, знаёміць з найб. значнымі артыкуламі з рэсп. часопісаў і газет. Матэрыялы раздзела прадстаўлены ў 5 частках. У асноўнай — «Пра Беларусь і яе жыхароў» — падборка беларусазнаўчых кніг і артыкулаў, якія сабраны ў падраздзелах: «Мінулае далёкае і блізкае», «Этнаграфія. Фальклор, фалькларыстыка», «Дзень сённяшні», «Ураджэнцы Беларусі за яе межамі», «Гісторыя, культура і сучаснае Жыццё іншых народаў Беларусі», «Культура Беларусі ўчора і сёння», «Наша родная мова», «Рэлігія: ад старажытнасці да нашых дзён», «Прырода. Экалогія», «Спорт». Калі назва публікацыі не раскрывае яе змест, ён удакладняецца анатацыяй. Назва наступных 4 частак — «Папулярна аб усім» (л-ра ў дапамогу прадпрымальнікам, абітурыентам, настаўнікам і інш.), «Мастацкая літаратура» (творы, выдадзеныя асобна і надрук. ў бел. часопісах), «Кнігі і публікацыі — дзецям» (навук.-папулярныя выданні, творы маст. л-ры, казкі), «У полі зроку рэцэнзента» (рэцэнзіі з бел. перыядычнага друку на бел. выданні). Кожны нумар выходзіць пад адной вокладкай з дадаткам. У адным з іх (звычайна ў 2-м паўгоддзі) — спіс памятных дат бел. календара на наступны год. Тры дадаткі знаёмяць з матэрыяламі да найб. значных дат (біягр. ці гіст. даведкі і спіс л-ры пра асобу ці падзею), у 8 іншых — бібліягр. спісы ці агляды (пераважна беларусазнаўчай тэматыкі), якія можна выкарыстоўваць як самаст. бібліягр. дапаможнікі.

І.​А.​Нарчук.

т. 11, с. 374

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)