папру́га

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. папру́га папру́гі
Р. папру́гі папру́г
Д. папру́зе папру́гам
В. папру́гу папру́гі
Т. папру́гай
папру́гаю
папру́гамі
М. папру́зе папру́гах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

папру́га, -і, ДМу́зе, мн. -і, -ру́г, ж.

1. Раменны пояс або наогул пояс.

Падперазацца папругай.

2. Частка збруі для ўмацавання падсядзёлка на спіне каня.

|| памянш. папру́жка, -і, ДМ -жцы, мн. -і, -жак, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

папру́га ж.

1. реме́нь м., ремённый по́яс;

2. (часть упряжи) подпру́га, трок м., подседе́льник м.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

папру́га, ‑і, ДМ ‑рузе, ж.

1. Раменны пояс або наогул пояс. На ім кучомка, верх зялёны, Кажух кароценькі, чырвоны. А стан шырокая папруга Сціскае спрытна, лоўка, туга. Колас. Том Блейн паправіў папругу на камбінезоне і асцярожна адчыніў дзверы ў кабінет. Гамолка.

2. Частка збруі для ўмацавання сядла, падсядзёлка на спіне каня. Шэмет злез з сядла, аслабіў папругу і пусціў каня папасвіцца. Лобан. Ашмо[ткі] пены маталіся на конскіх храпах, на сядзельных папругах. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папру́га ж

1. (пояс) Remen m -s, -, Gürtel m -s, -;

2. (частка збруі) Sttelgürtel m -s, -. Buchriemen m -s, -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Папру́га ’раменны пояс або наогул пояс; частка збруі для ўмацавання сядла, падсядзёлка на спіне каня’ (ТСБМ, Нас., Сл. ПЗБ), попру́га ’тс’ (ТС, Сл. Брэс.), ’скураны пояс’ (Янк., Янк. 2, Маш., Сцяшк., ДАБМ, 931), ’частка збруі’ (Шат.), попруга ’частка збруі’ (Маслен.), папру́жка ’раменны пояс’ (Шат.), з іншым прэфіксам падпру́гапапруга’. Рус. подпру́га, укр. попру́га, царк.-слав. попрѧга, польск. poprąg, poprąga, чэш., славац. popruh, славен. podprȏga. Ад prǫg‑, pręgati (гл. запрага́ць) (гл. Праабражэнскі, 2, 137; Фасмер, 3, 300; Махэк₂, 472).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

подпру́га папру́га, -гі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дзя́га, -і, ДМ дзя́зе, мн. -і, дзяг, ж.

Рэмень, папруга.

Падцягнуць дзягу.

|| памянш. дзя́жка, -і, ДМ -жцы, мн. -і, -жак, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

подседе́льник м. папру́га, -гі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ремённый раме́нны;

ремённый по́яс раме́нная папру́га.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)