Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
папро́стунареч. по́просту, за́просто
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
папро́сту, прысл.
1. Проста, непасрэдна; без цырымоніі. [Ян:] — Я напісаў.. [Аляксандры]. Папросту напісаў, няхай крыўдзіцца, калі хоча.Чарнышэвіч.[Пацяроб:] — А скажы ты мне, золатка, папросту, па-нашаму: што гэта ты сабе думаеш?Зарэцкі.
2.Разм. Не на літаратурнай мове. І тут, у горадзе, .. [сяляне] гавораць папросту, па-вясковаму, па-мужыцку.Арабей.
3.узнач.узмацняльнайчасціцы. Проста, аж. Ганарджыя папросту баяўся глянуць у той бок, дзе хадзіў Элія.Самуйлёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
«Папросту» (газ.) 8/95, 423
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
«ПАПРО́СТУ»
(«Poprostu»),
двухтыднёвая літ.-грамадская газета прагрэс. польскай інтэлігенцыі студэнцкая лявіца «Фронт», што была пад уплывам КПЗБ. Выдавалася з 5.8.1935 да 20.3.1936 у Вільні на польск. мове. Выкрывала фашызм, выступала за стварэнне адзінага антыфаш. нар. фронту, у абарону палітвязняў, патрабавала амністыі для іх. Інфармавала пра дзейнасць нар. франтоў у Францыі, Іспаніі, забастоўкі на прадпрыемствах Ліды, Вільні, інш. гарадоў Зах. Беларусі. З №7 ад 5.11.1935 друкавала «Беларускую калонку» пад назвай «Беларусы пра сябе» (рэдактар М.Танк). У газеце друкаваліся польск. і бел. пісьменнікі і публіцысты Г.Дэмбінскі, С.Ендрыхоўскі, Е.Путрамант, В.Васілеўская, К.Петрусевіч, М.Танк, М.Васілёк і інш. Выйшла 16 нумароў, з іх 6 канфіскаваны. Закрыта польск. ўладамі.