паплы́ць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. паплыву́ паплывё́м
2-я ас. паплыве́ш паплывяце́
3-я ас. паплыве́ паплыву́ць
Прошлы час
м. паплы́ў паплылі́
ж. паплыла́
н. паплыло́
Загадны лад
2-я ас. паплыві́ паплыві́це
Дзеепрыслоўе
прош. час паплы́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

паплы́ць сов., см. паплы́сці

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паплы́сці і паплы́ць, -ыву́, -ыве́ш, -ыве́; -ывём, -ывяце́, -ыву́ць; -ы́ў, -ыла́, -ло́; -ыві́; зак.

Пачаць плысці, пусціцца ўплаў.

Лодка паплыла ўніз па рацэ.

Паплылі гады за гадамі (перан.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паплы́сці і паплы́ць, ‑плыву, ‑плывеш, ‑плыве; ‑плывём, ‑плывяце; пр. паплыў, ‑плыла, ‑плыло; зак.

1. Пачаць перамяшчацца па паверхні вады або ў вадзе ў пэўным напрамку. Ліда раней за ўсіх зайшла на глыбокае месца, акунулася і паплыла. Шамякін.

2. перан. Пачаць павольна, плаўна перамяшчацца, рухацца. Воблака шызага дыму паплыло па алешніку. Лынькоў. Птушкі выгнулі шыі і, ляніва махаючы крыламі, паплылі да цёмнай паласы высокага лесу. Федасеенка. / Пра месяц, сонца. З марской глыбіні вынырнула і паплыло ўгору сонца. Рамановіч. / Пра гукі, пахі. Сумная мелодыя паплыла над соннай вёскай. С. Александровіч. Неўзабаве ў талерках заблішчала бурштынавымі плямамі звараная з баранінай капуста, з печы паплыў прыемны пах смажанага. Хадкевіч. // Пачаць распаўсюджвацца, перадавацца (пра чуткі). Чуткі пра бандытаў паплылі па ўсіх ваколічных вёсках. Чарнышэвіч. // Пачаць прабягаць перад вачыма таго, хто едзе на чым‑н. Міма акна [вагона] паплылі закопчаныя будынкі таварнай станцыі, склады, пакгаузы. Навуменка. Зноў пад крылом самалёта паплылі руіны. Карпаў. // Аб чым‑н., што здаецца рухомым чалавеку ў паўпрытомным стане. Мне зрабілася млосна, крывавая пляма паплыла перад вачамі. Шамякін. // Праходзіць, узнікаць у памяці (пра думкі, вобразы і пад.). І вось ужо аднекуль, з глыбіні, з самага дна памяці паплыло, паплыло мінулае, перажытае. Сачанка. Паплылі, чапляючыся адзін за адзін, успаміны. Скрыган. Самі сабой лёгка паплылі думкі, чыстыя і ясныя. Мележ. // Пайсці няспынным патокам (аб паперах, пісьмах і пад.).

3. перан. Пачаць праходзіць, мінаць. Пацякла, паплылі за гадамі гады... Купала. І паплылі дні, быццам журавы Над свежымі пакосамі травы. Танк. Жыццё маладых Дубінскіх спачатку паплыло роўна, спакойна, ціха. Ядвігін Ш.

4. Пайсці плаўнай паходкай. Гаспадары сустрэлі Таццяну ветліва. Цяжарная Вера хутка кінула шыццё і паплыла насустрач сяброўцы. Шамякін. // Лёгка і плаўна пачаць танцаваць. На выклік Лазавога Люба.. адарвалася з месца і чайкай паплыла па хаце. Васілевіч.

5. Пачаць растоплівацца, расплывацца. Тры дні не па-сакавіцку, а па-майску пякло сонца — і адразу паплыў снег, разліліся ручаі, зрабілася стракатым поле. Шамякін.

6. Разм. Пацячы, паліцца. Па жолабе ў коўш спакойна паплыў агністы паток [чыгуну]. Карпаў. / Пра сыпучыя рэчывы. Жыта паплыло з каша ў латочак вадзяным плавам. Баранавых.

7. перан. Разм. Пачаць знікаць, пераходзячы з адных рук у другія. Зброя са склада паліцэйскага ўчастка паплыла праз сувязных у лес. Новікаў.

паплы́ць,

гл. паплысці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паплы́сці, паплы́ць

1. schwmmen* vi (s), nfangen*zu schwmmen, frtschwimmen* vi (s);

2. (на чым-н.) fhren* vi (s) (пад вертазямі)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

поплы́ть сов. паплы́сці, паплы́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

set sail

паплы́ць, пада́цца ў пла́ваньне

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

popłynąć

зак. паплысці, паплыць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

павеслава́ць, ‑вяслую, ‑вяслуеш, ‑вяслуе; зак.

1. Веславаць некаторы час. — Дай я павяслую, — папрасіў хлопчык. Ваданосаў.

2. Вяслуючы, паплыць куды‑н. Яны выгрузілі з чоўна раску, і Саша зноў павеславаў у затоку. Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Паўзці́, драг. поўзтэ́ ’павольна перамяшчацца па паверхні, рухаючыся ўсім целам, на жываце, на карачках; слацца па паверхні, чапляючыся за што-н.’ (ТСБМ, Шат., Сл. ПЗБ, ТС). Укр. повзти́, рус. ползти́, польск. pełzać, pełznąć, чэш. plazit se, plznouti, славац. plaziť sa, славен. pólzati ’паўзці’, plȇzati ’узбірацца’, polzéti ’коўзацца’, pláziti ’датыкацца, кратаць што-н.’, серб.-харв. пу̏зати, пу́зити, макед. ползи, балг. пълзя́, пле́зя, ст.-слав. плъзати, плъзати, плѣсти, плѣсти. Прасл. pьlzti (polzíti sę, pelzati) < і.-е. *pel‑g̑h‑/*polg̑h‑/*pḷg̑h‑, якія маюць іншыя варыянты гэтага кораня: *plou̯‑ (ст.-слав. плоути ’плыць’, літ. plústiпаплыць’, ст.-інд. plávate ’плыве, ляціць’) і з суфіксам ‑g‑ *plou̯g‑ (прасл. plugъ ’плуг’, чэш. plouhati ’цягнуць па зямлі’, ст.-польск. płużyć ’швэндацца’). І.‑е. варыянты *pel‑g̑h‑/*pleu̯‑gh‑ адлюстраваны ў формах: прагерм. felgan/flogan (ст.-англ. fielg, ст.-в.-ням. felga ’ўзаранае поле’, ’барана’ — бел. паўзу́ха ’плуг’, ст.-ісл. fliugą ’ляцець’ і інш. — гл. В. Мартынаў, Лекс. взаим., 175–178). Беручы пад увагу семантычную прыкмету ’слізганне па паверхні, пакіданне следу’, Анікін (Этимология–1980, 41–49) суадносіць прасл. pelz‑/polz‑/pьlz‑ з герм. *fulge‑ ’ісці ўслед’, ’ісці па следу’ < ’след’ < ’паўсці, коўзацца’ і з кельц. (брыцк.) *olg(os) ’след, ісці па следу’, новабрэтонск. heul ’вынік, працяг’, кімрск. ol ’след, тыл’, olaf ’апошні’. Сюды ж паўзу́н ’дзіця, якое яшчэ не ходзіць, а толькі поўзае’ (ТСБМ, Нас.), ’земляная жаба’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ), ’вазон’ (раг., Мат. Гом.), ’бярозка палявая, Convolvulus arvensis L.’ (Касп.), ’плывун’ (швянч., Сл. ПЗБ), паўзун палявы, кам. пувзу́н ’вязель стракаты, Coronilla varia L. (брэсц., гродз., Кіс.; Выг.), паўзу́ха ’павітуха, Cuscula L.’ (шум., Сл. ПЗБ), паўзу́чік ’гарлянка. Ajuga reptans L.’ (петрык., Мат. Гом.), паўзунцы ’вазон’ (Ян.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)