папасмяя́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. папасмяю́ся папасмяё́мся
2-я ас. папасмяе́шся папасмеяце́ся
3-я ас. папасмяе́цца папасмяю́цца
Прошлы час
м. папасмяя́ўся папасмяя́ліся
ж. папасмяя́лася
н. папасмяя́лася
Загадны лад
2-я ас. папасме́йся папасме́йцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час папасмяя́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

папасмяя́цца, ‑смяюся, ‑смяешся, ‑смяецца; ‑смяёмся, ‑смеяцеся; зак., з каго-чаго і без дап.

Разм. Смяяцца доўга, неаднаразова. У Дабрасельцах ужо не тая кузня, што была раней, не тыя і кавалі, аднак жа сабрацца ў кузні ды ў ахвоту папасмяяцца, пажартаваць, падзяліцца навінамі любяць вяскоўцы і цяпер. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папасмяя́цца, -мяю́ся, -мяе́шся, -мяе́цца; -мяёмся, -меяце́ся, -мяю́цца; -ме́йся і папасме́йвацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак., з каго-чаго і без дап. (разм.).

Смяяцца доўга, неаднаразова.

Было з чаго там п.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

папасме́йвацца и папасмяя́цца (з каго, чаго і без дап.) сов. (долго, неоднократно) посмея́ться (над кем, чем и без доп.)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

папасме́йвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак., з каго-чаго, (радзей) над кім-чым і без дап.

Разм. Тое, што і папасмяяцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

посмея́ться сов. пасмяя́цца (з каго, з чаго; и без доп.); (долго, неоднократно) папасме́йвацца, папасмяя́цца (з каго, з чаго; и без доп.).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

подура́читься

1. падуры́цца; (пошалить) падурэ́ць, (долго) пападу́рваць, пападурэ́ць;

2. (посмеяться над кем, над чем) пасмяя́цца (з каго, з чаго); (долго, неоднократно) папасме́йвацца, папасмяя́цца (з каго, з чаго).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)