Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
па́парацьж., бот. па́поротник м.
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
па́параць, ‑і, ж.
Шматгадовая травяністая расліна аддзела папарацепадобных з буйнымі рассечанымі або складанымі лістамі, якая расце ў цяністых вільготных месцах. Стаяла чэрвеньская ноч, калі ў буйнай квецені красуе зямля, поўніцца сокамі лісцяны змрок лесу і ў цішыні ночы чуваць, як распраўляе малады ліст зялёная папараць, атрасаючы з сябе засохлую ігліцу.Лынькоў.//узнач.зб. Кусты, зараснік такой расліны. [Начлежнікі] ехалі на ўсю ноч, каб, абсеўшы зыркае вогнішча, слухаць таемныя гукі і галасы лесу, густа зарослага лапушной папараццю...Вітка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
па́парацьжбат Farn m -(e)s, -e, Fárnkraut n -(e)s
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Па́параць ’шматгадовая травяністая расліна аддзела папарацепадобных’, па́паратнік. Агульнаславянскае: рус.па́пороть, па́поротник, укр.па́пороть, ст.-рус.папороть, польск.paproć, серб.-харв.па̏прат і г. д. Прасл.paportь. Роднасныя ў і.-е. мовах: літ.papártis, papartỹs ’папараць’, лат.papar̂de, paparkste, paparksts ’тс’, ст.-інд.parṇám ’крыло, пяро’, авесц.parena — н. р. ’крыло, пяро’, ст.-в.-ням.faru ’папараць’, ірл.raith ’тс’ (*prati‑) (гл. Траўтман, 206; Мейе–Эндзелін, 3, 80; Фасмер, 3, 202; Махэк, Jména rostl., 32). Аналагічная семантыка ў грэч.πτερίς ’папараць’ < πτερόν ’крыло’, параўн. яшчэ літ.spar̃nas, лат.spárns ’крыло’, ст.-слав.перѧ ’лячу’. Мяркулава (Очерки, 118), падкрэсліваючы ўстойлівасць семантычнай мадэлі ’пяро’ — ’папараць’, указвае яшчэ на рус.дыял.па́пороток ’крыло птушкі’.