панці́раваць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. панці́рую панці́руем
2-я ас. панці́руеш панці́руеце
3-я ас. панці́руе панці́руюць
Прошлы час
м. панці́раваў панці́равалі
ж. панці́равала
н. панці́равала
Загадны лад
2-я ас. панці́руй панці́руйце
Дзеепрыслоўе
цяп. час панці́руючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

панці́раваць несов., карт. понти́ровать

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

панці́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак.

У картачнай гульні — рабіць стаўку супраць банка.

[Ад фр. ponter.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

панці́раваць

(фр. ponter)

рабіць стаўку супраць банка ў картачнай гульні.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

понти́ровать несов., карт. панці́раваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Понт ’бачнасць (памылковая)’ (Мат. Гом.), панто́вы ’добры’ ў выразе: Яна дзеўчына пантовая, што і казаць (Жд. 1) — магчыма, тут маецца на ўвазе ’добры з выгляду’. Найбольш верагодна з рус. жарг. понт ’падман, хітрасць’, для понту ’для выгляду’, понт бить ’выяўляць з сябе чэснага чалавека’, паходжанне якіх не да канца высветленае. Параўн. балг. жарг. пунт ’падман’ ад тур. punt ’падман, хітрасць’ < італ. punto (БЕР, 5, 854), параўн. таксама італ. puntèllo ’хітрасць’; серб.-харв. punta ’падман’. Скок (3, 78) выводзіць з ням. Bund ’узрушэнне ад несапраўднай весткі’ і суадносіць з bunt ’узрушэнне, бунт’, што сумнеўна. Танкоў (Опыт исследования воровского языка, Казань, 1930, 15) звязвае з франц. ponterпанціраваць, рабіць стаўку ў гульні’, што тлумачыць рус. жарг. пантер ’ігрок-аферыст’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)