панто́флі, -фель і -фляў, адз. панто́фель, -фля, м. і панто́фля, -і, ж.

Дамашнія туфлі, звычайна без заднікаў; шлёпанцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

панто́флі, -ляў (ед. панто́фель м. и панто́фля ж.) шлёпанцы, панту́фли

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

панто́флі, ‑яў; адз. пантофель, ‑я, м. і пантофля, ‑і, ж.

Дамашнія туфлі, звычайна без заднікаў. [Свідраль] то лажыўся, то ўставаў і ўзрушана крочыў па пакоі ў мяккіх пантофлях. Дуброўскі. — Ты ж памерай толькі... — хоча ўсунуць Ганьчыну нагу ў пантофель дзядзька. Васілевіч. Нехта згубіў пантофлю, і яна валялася пасярэдзіне калідора. Арабей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

панто́флі мн. (адз.

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

панто́флі

(польск. pantofle < ням. Pantoffel, ад іт. pantofola)

лёгкія неглыбокія туфлі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Пантофлі ’дамашнія туфлі, звычайна без заднікаў’ (ТСБМ, Сцяшк., Сл. ПЗБ), панто́плі (Нас., Шат., Касп., Бяльк.), панты́каль (Мат. Гом.) ’тс’, панто́плі ’лёгкі абутак’ (Сл. Брэс.). З польск. pantofel, pantofla ’тс’ (Кюнэ, Poln., 85). У польск. праз ням. Pantoffel з франц. pantoufle, італ. pantofola < сяр.-грэч. παντόιφελλος ’увесь з карка’ (гл. Праабражэнскі, 2, 12; Фасмер, 3, 199).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

панто́фля

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. панто́фля панто́флі
Р. панто́флі панто́фель
панто́фляў
Д. панто́флі панто́флям
В. панто́флю панто́флі
Т. панто́фляй
панто́фляю
панто́флямі
М. панто́флі панто́флях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

панто́фель

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. панто́фель панто́флі
Р. панто́фля панто́фляў
Д. панто́флю панто́флям
В. панто́фель панто́флі
Т. панто́флем панто́флямі
М. панто́флі панто́флях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

бабу́шы, ‑аў; адз. бабуша, ‑ы, ж.

Пантофлі без заднікаў. У бабушах тут [у Тэтуане] ходзяць амаль усе. Дзіўна, як гэтыя вялізныя пантофлі не падаюць з ног. В. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

slippers [ˈslɪpəz] n. pl. панто́флі; та́пачкі, та́пкі; бале́ткі

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)