пана́мскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. пана́мскі пана́мская пана́мскае пана́мскія
Р. пана́мскага пана́мскай
пана́мскае
пана́мскага пана́мскіх
Д. пана́мскаму пана́мскай пана́мскаму пана́мскім
В. пана́мскі (неадуш.)
пана́мскага (адуш.)
пана́мскую пана́мскае пана́мскія (неадуш.)
пана́мскіх (адуш.)
Т. пана́мскім пана́мскай
пана́мскаю
пана́мскім пана́мскімі
М. пана́мскім пана́мскай пана́мскім пана́мскіх

Крыніцы: piskunou2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

пана́ма², -ы, ж. (кніжн.).

Буйное махлярства, звязанае з подкупам вышэйшых чыноўнікаў і іншымі злоўжываннямі.

|| прым. пана́мскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

амерыка́на-пана́мскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. амерыка́на-пана́мскі амерыка́на-пана́мская амерыка́на-пана́мскае амерыка́на-пана́мскія
Р. амерыка́на-пана́мскага амерыка́на-пана́мскай
амерыка́на-пана́мскае
амерыка́на-пана́мскага амерыка́на-пана́мскіх
Д. амерыка́на-пана́мскаму амерыка́на-пана́мскай амерыка́на-пана́мскаму амерыка́на-пана́мскім
В. амерыка́на-пана́мскі (неадуш.)
амерыка́на-пана́мскага (адуш.)
амерыка́на-пана́мскую амерыка́на-пана́мскае амерыка́на-пана́мскія (неадуш.)
амерыка́на-пана́мскіх (адуш.)
Т. амерыка́на-пана́мскім амерыка́на-пана́мскай
амерыка́на-пана́мскаю
амерыка́на-пана́мскім амерыка́на-пана́мскімі
М. амерыка́на-пана́мскім амерыка́на-пана́мскай амерыка́на-пана́мскім амерыка́на-пана́мскіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Панамскі канал 1/296; 5/370; 8/76, 79

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ПАНА́МСКІ ЗАЛІ́Ў (Golfo de Panamá),

заліў у Ціхім акіяне, каля ўзбярэжжа Панамы. Уразаецца ў бераг Панамскага перашыйка на 140 км, пл. 37 тыс. км², шыр. каля ўвахода 185 км, глыб. да 3200 м. А-вы Жамчужныя. Прылівы паўсутачныя (да 6,4 м). На паўн. беразе П.з. пачынаецца Панамскі канал, пры ўваходзе ў які размешчаны парты Панама і Бальбоа.

т. 12, с. 43

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПАНА́МСКІ ПЕРАШЫ́ЕК (ісп. Istmo de Panama, англ. Isthmus of Panama),

найбольш вузкая ч. Цэнтр. Амерыкі ў Панаме, злучае мацерыкі Паўн. і Паўд. Амерыкі. Абмываецца Карыбскім м. і Панамскім зал. Ціхага акіяна. Найменшая шыр. 48 км. Нізінная ўзгорыстая раўніна выш. да 180 м. Складзена пераважна з вулканічных парод. Вечназялёныя трапічныя лясы і саванны. У найб. нізкай ч. П.п. Панамскі канал.

т. 12, с. 43

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПАНА́МСКІ КАНА́Л (ісп. Canal de Panama, англ. Panama Canal),

штучны водны шлях міжнар. значэння на тэр. Панамы ў Цэнтр. Амерыцы, праз Панамскі перашыек у самай вузкай яго частцы. Злучае Атлантычны і Ціхі акіяны. Даўж. 81,6 км, у т. л. 65,2 км па сушы і 16,4 км па дне бухты Лімон Карыбскага м. і Панамскага зал., шыр. 150—305 м, глыб. па фарватэры 12,8—25,9 м; 12 шлюзаў. Штогадовы аб’ём перавозак каля 154 млн. т, доля транзіту больш за 80%. Штогод праз П.к. праходзяць больш за 14 тыс. грузавых суднаў. Каля Атлантычнага ўвахода ў П.к. порты Крыстобаль і Калон, каля ціхаакіянскага — Бальбоа і Панама.

Ідэя будаўніцтва П.к. існавала і абмяркоўвалася з пач. 16 ст. У 1879 рэалізацыю гэтага праекта пачала Францыя, якая выкарыстала супярэчнасці паміж ЗША і Вялікабрытаніяй і ўзяла канцэсію на буд-ва канала ва ўрада Калумбіі. Крах франц. акц. кампаніі (1888, гл. «Панама») і націск з боку амер. і брыт. ўрадаў прымусілі Францыю ў 1902 прадаць свае правы ЗША. У 1903, пры падтрымцы ЗША, Панама аддзялілася ад Калумбіі, і далейшыя пытанні, звязаныя з буд-вам і функцыянаваннем канала, рэгуляваліся Амерыкана-панамскімі дагаворамі 1903, 1936, 1955, 1977. Паводле дагавора 1903 ЗША атрымалі ў бестэрміновае карыстанне Панамскага канала зону, права будаваць і эксплуатаваць канал. Першае судна прайшло праз П.к. 15.8.1914, афіцыйна канал адкрыты 12.6.1920. Паводле амер.-панамскіх дагавораў 1977 П.к. з 1.1.2000 перайшоў пад кантроль Панамы.

т. 12, с. 43

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Пана́мскі кана́л м. Pnamakanal m -s

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

пана́мский пана́мскі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пана́мский кана́л Пана́мскі кана́л.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)