пана́ма², -ы, ж. (кніжн.).

Буйное махлярства, звязанае з подкупам вышэйшых чыноўнікаў і іншымі злоўжываннямі.

|| прым. пана́мскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Пана́ма

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. Пана́ма
Р. Пана́мы
Д. Пана́ме
В. Пана́му
Т. Пана́май
Пана́маю
М. Пана́ме

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

пана́ма¹, -ы, мн. -ы, -на́м, ж.

Летні шыракаполы саламяны або з матэрыі капялюш.

|| памянш. пана́мка, -і, ДМ -мцы, мн. -і, -мак, ж.

|| прым. пана́мны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пана́ма

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. пана́ма пана́мы
Р. пана́мы пана́м
Д. пана́ме пана́мам
В. пана́му пана́мы
Т. пана́май
пана́маю
пана́мамі
М. пана́ме пана́мах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

пана́ма I ж. (шляпа) пана́ма

пана́ма II ж. (мошенничество) пана́ма

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пана́ма г. Пана́ма, -мы ж.; (государство) Респу́блика Пана́ма Рэспу́бліка Пана́ма.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пана́маI (шляпа) пана́ма, -мы ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пана́маII (крупное мошенничество) пана́ма, -мы ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пана́ма 1, ‑ы, ж.

Летні шыракаполы капялюш. Паўлік выпрастаўся. Перад ім стаяў тоўсты ружавашчокі хлапчук у белай панаме. Бяганская.

[Ад геагр. назвы.]

пана́ма 2, ‑ы, ж.

Буйнае махлярства ў капіталістычным прадпрыемстве, якое спалучаецца з подкупам вышэйшых службовых асоб і рознымі іншымі злоўжываннямі.

[Слова ўзнікла ў сувязі з крахам у 1889 г. французскай кампаніі па пракопванню Панамскага канала, выкліканым вельмі вялікімі злоўжываннямі.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Панама (сорт флёксу) 10/609

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)