панажы́, -о́ў, адз. по́наж, -а, м. (спец.).

Прылада ў ткацкім станку ў выглядзе дзвюх або некалькіх дошчачак пад кроснамі, пры дапамозе якіх нагамі прыводзяцца ў рух ніты.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

панажы́, ‑оў; адз. понаж, ‑а.

Спец. Прылада ў ткацкім станку ў выглядзе дзвюх або некалькіх дошчачак пад кроснамі, пры дапамозе якіх нагамі прыводзяцца ў рух ніты. Скоранька ходзяць пад босымі нагамі пакажы ды лоўка снуецца ў пражы хадун-чаўнок. Каваль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Панажы (засцерагальнае ўзбраенне) 4/523

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Панажы (у кроснах) 6/116, 116 (іл.)

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Панажы́ ’прылада ў ткацкім станку ў выглядзе дзвюх або некалькіх дошчачак пад кроснамі, пры дапамозе якіх нагамі прыводзяцца ў рух ніты’ (ТСБМ, Нас., Шат., Гарэц., Др.-Падб., Касп., Бяльк., Мат. Гом.), поножэ́ (ТС), поножы́ (Сл. Брэс.), пана́ж, пано́ж, по́наж, панажы́, панажэ́, панажа́і, панажа́е (Сл. ПЗБ) ’тс’. Рус. поно́жи ’кайданы; сіло для лоўлі птушак; стар. частка лат, якімі закрываліся голень і пад’ём нагі’, укр. поно́жіпанажы’. З па‑ і нага (Фасмер, 3, 325), з дапамогай суф. ‑jь. Першапачаткова понаж, панож, потым мн. л.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

по́наж гл. панажы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

по́наж

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. по́наж панажы́
Р. по́нажа панажо́ў
Д. по́нажу панажа́м
В. по́наж панажы́
Т. по́нажам панажа́мі
М. по́нажы панажа́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

по́наж,

гл. панажы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Нажні́цы1 ’ножны, нажнічкі’ (Сл. ПЗБ, Сцяшк. Сл.), нажэ́нкі, нажэ́нькі ’тс’ (Сцяшк. Сл.; Жд. 1), нажы́чкі ’тс’ (Нас.), нажэ́нцы ’тс’ (Бяльк.). Гл. ножны, ножніцы.

Нажні́цы2панажы ў кроснах’ (воран., Сцяшк. Сл.). Да нага́, нажны́ ’які прыводзіцца ў рух пры дапамозе ног’, параўн. нажна́я сту́па і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Про́шчыня ’палатно, вытканае ў 2 панажы’ (пін., Шатал.), прошчыне́ ’тс’ (драг., Лучыц-Федарэц, вусн. паведамл.), про́шчынʼа́, прошчыне́ ’тэхніка ткання на дзвюх нічанках і двух панажах, калі кожная нітка ўтка пераплятаецца з кожнай ніткай асновы пад прамым вуглом’ (Уладз.). Да просты (г. зн. просты від пляцення) з суф. ‑y‑ або ‑ja (*prostja) і з суф. *‑yni > ыня, як у рус. простыня́ < *prostyni (аб суфіксе гл. Слаўскі, SP, 1, 139 і наст.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)