панава́нне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. панава́нне
Р. панава́ння
Д. панава́нню
В. панава́нне
Т. панава́ннем
М. панава́нні

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

панава́нне ср.

1. госпо́дство, влады́чество;

2. (руководящее положение) главе́нство

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

панава́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. панаваць.

2. Улада, уладанне. У сатырычным часопісе «Маланка», які сістэматычна выходзіў з пачатку 1926 г.. высмейваліся самыя змрочныя бакі панавання польскіх памешчыкаў і буржуазіі. Палуян. Фашызм на злом галавы, з нахабнай і агіднай хваткай злачынца рваўся да панавання над светам.. Перкін.

3. Перавага. Калі гаварыць пра стыль К. Чорнага, дык першае, што кідаецца ў вочы, — гэта панаванне ў мастацкай фразе дзеяслова. Юрэвіч.

4. Кіруючае становішча каго‑н., галоўнае, значэнне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

панава́нне н

1. (улада, уладанне) Hrrschaft f -, -en;

сусве́тнае панава́нне Wltherrschaft f;

2. (перавага) Vrherrschaft f -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

панава́ць, -ну́ю, -ну́еш, -ну́е; -ну́й; незак.

1. Мець уладу над кім-, чым-н., мець перавагу перад кім-, чым-н. або дзе-н.

П. у паветры.

П. на моры.

2. Мець пераважнае распаўсюджанне.

Там панавала менавіта гэта думка.

3. Ахопліваць, напаўняць сабой усё.

У лесе панавала цішыня.

4. над чым. Узвышацца, узнімацца над чым-н.

Узвышша пануе над наваколлем.

5. Жыць у раскошы (разм.).

Завёў сабе добрую гаспадарку і пануе.

|| наз. панава́нне, -я, н. (да 1—3 і 5 знач.).

Фашысцкія захопнікі імкнуліся да панавання над светам.

П. ў паветры.

Палітычнае п.

П. чалавека над прыродай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

госпо́дство панава́нне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

плутакра́тыя, -і, ж. (кніжн.).

Палітычнае панаванне, улада багатых.

Рымская п.

|| прым. плутакраты́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

па́нства, -а, н.

1. зб. Паны.

2. Панаванне, улада паноў.

3. Спешчанасць, імкненне жыць у раскошы, пагардлівыя адносіны да працы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

улада́рства, -а, н.

1. Вярхоўная ўлада, панаванне.

2. Нерухомая маёмасць, якой валодаюць як уласнасцю; уладанне (у 2 знач.).

Аб’ехаць сваё ў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

dominance [ˈdɒmɪnəns] n. перава́га; панава́нне

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)