паміры́ць гл. мірыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паміры́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. паміру́ памі́рым
2-я ас. памі́рыш памі́рыце
3-я ас. памі́рыць памі́раць
Прошлы час
м. паміры́ў паміры́лі
ж. паміры́ла
н. паміры́ла
Загадны лад
2-я ас. паміры́ паміры́це
Дзеепрыслоўе
прош. час паміры́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

паміры́ць сов. помири́ть; примири́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паміры́ць, ‑міру, ‑мірыш, ‑мірыць; зак., каго-што.

Наладзіць згоду, мірныя адносіны паміж кім‑, чым‑н. Янка і Пятрусь грызліся заўсёды: абы стрэліся дык і пачыналі.. А памірыць іх было немагчыма. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

міры́ць, міру́, мі́рыш, мі́рыць; незак., каго-што.

Наладжваць мірныя адносіны паміж кім-, чым-н.

М. суседзяў.

М. варожыя бакі.

|| зак. паміры́ць, -міру́, -мі́рыш, -мі́рыць і прыміры́ць, -міру́, -мі́рыш, -мі́рыць; -мі́раны; наз. прымірэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

помири́ть сов. паміры́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перемири́ть сов., разг. паміры́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зміры́ць, зміру́, змі́рыш, змі́рыць; зак., каго-што (разм.).

Памірыць, прымірыць.

З. суседзяў.

|| незак. зміра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

примири́ть сов. прыміры́ць; (помирить) паміры́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пагадзі́ць, -гаджу́, -го́дзіш, -го́дзіць; зак.

1. што. Прывесці ў адпаведнасць з чым-н.

П. супярэчнасці.

2. каго. Памірыць, прымірыць.

П. спрачальнікаў.

|| незак. пагаджа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)