памяра́нцавы
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
памяра́нцавы |
памяра́нцавая |
памяра́нцавае |
памяра́нцавыя |
| Р. |
памяра́нцавага |
памяра́нцавай памяра́нцавае |
памяра́нцавага |
памяра́нцавых |
| Д. |
памяра́нцаваму |
памяра́нцавай |
памяра́нцаваму |
памяра́нцавым |
| В. |
памяра́нцавы (неадуш.) памяра́нцавага (адуш.) |
памяра́нцавую |
памяра́нцавае |
памяра́нцавыя (неадуш.) памяра́нцавых (адуш.) |
| Т. |
памяра́нцавым |
памяра́нцавай памяра́нцаваю |
памяра́нцавым |
памяра́нцавымі |
| М. |
памяра́нцавым |
памяра́нцавай |
памяра́нцавым |
памяра́нцавых |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
памяра́нцавы бот. помера́нцевый
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
памяра́нцавы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да памяранца. Памяранцавая галінка. // Які робіцца з пладоў памяранца. Памяранцавая гарэлка.
2. у знач. наз. памяра́нцавыя, ‑ых. Падсямейства раслін, да якога адносяцца цытрусавыя (лімон, апельсін, памяранец і інш.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
памяра́нец, -нца, мн. -нцы, -нцаў, м.
Вечназялёнае цытрусавае дрэва, а таксама духмяны кіславата-горкі плод яго.
|| прым. памяра́нцавы, -ая, -ае.
Памяранцавыя галінкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
помера́нцевый памяра́нцавы.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ПАМЯРА́НЕЦ, бігарадзія,
кіслы або горкі апельсін (Citrus aurantium),
кветкавая расліна сям. рутавых. Радзіма — Паўд.-Усх. Азія. Завезены ў Міжземнамор’е арабамі ў 11 ст. і на працягу 5 ст. быў адзіным «апельсінам» у Еўропе. Культывуюць у субтропіках як прышчэпу для цытрусавых.
Вечназялёнае дрэва выш. да 10 м з шарападобнай густой кронай. Галіны і парасткі маюць буйныя калючкі даўж. да 6 см. Лісце эліптычнай формы. Кветкі буйныя, белыя, пахучыя, адзіночныя або ў суквеццях. Плады круглявыя, дыяметрам каля 7 см, аранжава-чырв. з кісла-горкай мякаццю, неядомыя. З пладоў атрымліваюць лек. сок і мармелад, з каляплодніка — памяранцавы эфірны алей, з кветак — алей «неролі» для духоў. Харч., лек., тэхн., дэкар. расліны.
У.П.Пярэднеў.
т. 12, с. 37
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)