памяра́нец, -нца, мн. -нцы, -нцаў, м.

Вечназялёнае цытрусавае дрэва, а таксама духмяны кіславата-горкі плод яго.

|| прым. памяра́нцавы, -ая, -ае.

Памяранцавыя галінкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

памяра́нец

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. памяра́нец памяра́нцы
Р. памяра́нца памяра́нцаў
Д. памяра́нцу памяра́нцам
В. памяра́нец памяра́нцы
Т. памяра́нцам памяра́нцамі
М. памяра́нцы памяра́нцах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

памяра́нец, -нца и (собир.) -нцу м., бот. помера́нец

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

памяра́нец, ‑нца, м.

1. Субтрапічнае вечназялёнае цытрусавае дрэва з аранжава-чырвонымі пладамі.

2. Гаркаваты араматычны плод гэтага дрэва (выкарыстоўваецца ў кандытарскай справе, медыцыне і інш.).

[Ад іт. pomo — яблык і arancia — апельсін.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Памяранец (плод) 8/472—473 (укл.)

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ПАМЯРА́НЕЦ, гесперыдый,

плод раслін роду цытрус. Мае шчыльны скурысты афарбаваны пазаплоднік з мноствам эфіраалейных залозак; белы губчаты міжплоднік і тонкі скурысты ўнутрыплоднік. Ядомую ч. П. ўтвараюць сакавітыя валаскі ўнутрыплодніка.

Памяранец.

т. 12, с. 37

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПАМЯРА́НЕЦ, бігарадзія,

кіслы або горкі апельсін (Citrus aurantium),

кветкавая расліна сям. рутавых. Радзіма — Паўд.-Усх. Азія. Завезены ў Міжземнамор’е арабамі ў 11 ст. і на працягу 5 ст. быў адзіным «апельсінам» у Еўропе. Культывуюць у субтропіках як прышчэпу для цытрусавых.

Вечназялёнае дрэва выш. да 10 м з шарападобнай густой кронай. Галіны і парасткі маюць буйныя калючкі даўж. да 6 см. Лісце эліптычнай формы. Кветкі буйныя, белыя, пахучыя, адзіночныя або ў суквеццях. Плады круглявыя, дыяметрам каля 7 см, аранжава-чырв. з кісла-горкай мякаццю, неядомыя. З пладоў атрымліваюць лек. сок і мармелад, з каляплодніка — памяранцавы эфірны алей, з кветак — алей «неролі» для духоў. Харч., лек., тэхн., дэкар. расліны.

У.​П.​Пярэднеў.

т. 12, с. 37

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

памяра́нец м. бат. Pomernze f -, -n

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

памяра́нец

(ням. Pomeranze, ад іт. pomo = яблык + arancia = апельсін)

вечназялёнае цытрусавае дрэва сям. рутавых з аранжава-чырвонымі пладамі, якое вырошчваюць у субтропіках, а таксама гаркаваты духмяны плод гэтага дрэва.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Памяра́нец ’субтрапічнае вечназялёнае цытрусавае дрэва з аранжава-чырвонымі пладамі; плод гэтага дрэва’ (ТСБМ). З рус. помера́нец ’тс’ (параўн. Крукоўскі, Уплыў, 89), якое ў рус. мове запазычана з ням. Pomeranze ’горкі сорт апельсінаў’ ад італ. pomo ’яблыкі’ і arancia ’апельсін’. Апошняе слова з перс. (Мацэнаўэр, 280; Клюге-Гётце, 452; Фасмер, 3, 322).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)