памякча́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. памякча́ю памякча́ем
2-я ас. памякча́еш памякча́еце
3-я ас. памякча́е памякча́юць
Прошлы час
м. памякча́ў памякча́лі
ж. памякча́ла
н. памякча́ла
Загадны лад
2-я ас. памякча́й памякча́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час памякча́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

памякча́ць несов., прям., перен. смягча́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

умягча́ть несов. змякча́ць, памякча́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

смягча́ть несов., прям., перен. змякча́ць, памякча́ць; см. смягчи́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

памякчы́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. памякчу́ памякчы́м
2-я ас. памякчы́ш памякчыце́
3-я ас. памякчы́ць памякча́ць
Прошлы час
м. памякчы́ў памякчы́лі
ж. памякчы́ла
н. памякчы́ла
Загадны лад
2-я ас. памякчы́ памякчы́це
Дзеепрыслоўе
прош. час памякчы́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

łagodzić

незак. лагодзіць, змякчаць, памякчаць;

łagodzić ból — супакойваць боль

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

miękczyć

незак.

1. змякчаць, памякчаць;

2. лінгв. змякчаць; палаталізаваць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

soften

[ˈsɔfən]

1.

v.t.

1) зьмякча́ць

2) памякча́ць, зьмякча́ць (боль, прысу́д, сьвятло́ абажу́рам)

3) прыціша́ць (го́лас)

2.

v.i.

1) зьмякча́цца, памякча́цца

2) прыціша́цца

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

tone​2 [təʊn] v.

1. надава́ць тон (гуку, фарбе); мяня́ць (тон, колер)

2. гармані́раваць

3. гарманізава́ць

tone down [ˌtəʊnˈdaʊn] phr. v. змякча́ць, памякча́ць (колер, гук, заўвагі)

tone in [ˌtəʊnˈɪn] phr. v. (with) гарманірава́ць (з чым-н.)

tone up [ˌtəʊnˈʌp] phr. v. умацо́ўваць, танізава́ць, павыша́ць то́нус

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Смалу́да ‘дзікая расліна, карэнні якой па смаку нагадваюць моркву’ (Адм.). Параўн. укр. смовдь ‘дзікая пятрушка, Peucedanum L.’, польск. smłod, smłód ‘гладыш шыракалісты, Laserpitium latifolium L.’, ‘расліна Peucedanum L.’, чэш. smldí, smldník ‘тс’, славен. smlȇd ‘расліна Peucedanum oreoselinum L.’, харв. чак. smlȇd ‘herbae genus’, smudnjak ‘расліна Peucedanum L.’. Назва няяснага паходжання. Без беларускага матэрыялу рэканструююць формы *smьldъ, *smeldъ, *smoldъ і *sml̥dъ, а таксама адносяць да асноў з чаргаваннем прасл. *smeld‑/*smьld‑/*smold‑, што працягваюць і.-е. *smel‑ ‘тлець, гарэць’ (параўн. літ. smėla ‘тлее, гарыць’) з пашырэннем ‑d‑, параўн. смала 1 (гл.), смо́лда ‘смолка, Viscaria vulgaris Bernh.’ (Мат. Гом.). Куркіна (Диал. структура, 114) на падставе славен. smlẹ̑d ‘жоўты’, якое супадае з славенскай назвай расліны Peucedanum, матывуючым прызнакам лічыць жоўты колер, што падмацоўваецца народнай назвай рус. желтолен, аднак гэта няпэўна. Фурлан (Бязлай, 3, 271), улічваючы паралельную назву ўкр. мовдь ‘расліна Peucedanum oreoselinum L.’, параўноўвае з літ. meldà, méldas ‘чарот’, лат. męldi, męldri ‘тс’ і звязвае з *moldъ (гл. малады), якое значыла не толькі ‘які мае мала гадоў’, але і ‘мяккі, дробны’, а адпаведны корань і.-е. *mold‑ меў таксама значэнне ‘мачыць, памякчаць’, што магло б сведчыць пра ўжыванне расліны Peucedanum у якасці лячэбнага сродку. Менш верагодная версія Махэка₂ (561), звязаная з пераносам назвы з асновай *smld‑, параўн. ст.-чэш. smldie ‘купена, Polygonatum multiflorum All.’, чэш. smldí ‘малінія’, старое польск. smilz ‘вострыца, Deschampsia caespitosa P.B.’, на расліну Peucedanum, паколькі стабілізацыя значэння ‘Peucedanum’ адбылася яшчэ ў праславянскую эпоху, гл. Лабко, БЛ, 18, 60. Гл. таксама Брукнер, 503; Врубель, Term. bot., 31; Басай-Сяткоўскі, Słownik, 324; Бязлай, Eseji, 81–82.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)