памутне́ць гл. мутнець.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

памутне́ць

дзеяслоў, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. памутне́е памутне́юць
Прошлы час
м. памутне́ў памутне́лі
ж. памутне́ла
н. памутне́ла
Дзеепрыслоўе
прош. час памутне́ўшы

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

памутне́ць сов.

1. (стать мутным) помутне́ть; (о жидкостях — ещё) помути́ться;

2. перен. (о сознании, разуме) помути́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

памутне́ць, ‑ее; зак.

1. Стаць мутным, непразрыстым. Сажалка, дзе плавалі качкі, пачала высыхаць, вада памутнела, патыхала тванню. Хомчанка. Ад часу памутнела шкло акон — Сустрэч і абяцанняў нашых сведка. Макаль. // Стаць мутным, прыняць неасэнсаваны выраз (пра вочы, погляд). Вочы.. [Салавейчыка] яшчэ больш памутнелі, рухі сталі няўпэўненыя. Лупсякоў. / у безас. ужыв. У мяне памутнела ў вачах, але я стукнуў яшчэ раз. Карпюк.

2. перан. Страціць яснасць, зацямніцца (пра думкі, розум і пад.). Я баяўся: ці не памутнеў ад гора яе [Марыны] розум? Шамякін. У .. [Дулебы] усё памутнела ў галаве, вочы засланіў нейкі густы змрок, і ён заплюшчыў іх. Шчарбатаў.

3. Страціць выразнасць абрысаў, стаць расплыўчатым. Нічога не разабраць у змроку. Толькі ледзь прыкметна пасвятлела неба і памутнелі зоркі. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мутне́ць, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -не́е; незак.

1. Рабіцца мутным.

Вада мутнее.

2. перан. Станавіцца няясным, зацямняцца.

У галаве мутнее.

|| зак. памутне́ць, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -не́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

помутне́ть сов.

1. пакаламу́ціцца, скаламу́ціцца, памуці́цца, памутне́ць;

2. перен. памутне́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

памутне́нне, ‑я, н.

Дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. памутнець.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

замутне́ць, ‑ее; зак.

Разм. Замуціцца, памутнець. Вада замутнела. Вочы замутнелі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

помути́ться

1. (о жидкости) пакаламу́ціцца, скаламу́ціцца, замуці́цца;

2. перен. (помрачиться) памутне́ць, затума́ніцца;

3. (в голове, глазах и т. п.) безл. памутне́ць;

4. перен. (о сознании, разуме) памутне́ць; см. мути́ться;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

zmętnieć

зак. памутнець, памуціцца

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)