памутне́нне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. памутне́нне
Р. памутне́ння
Д. памутне́нню
В. памутне́нне
Т. памутне́ннем
М. памутне́нні

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

памутне́нне ср. помутне́ние

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

памутне́нне, ‑я, н.

Дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. памутнець.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

памутне́нне н. Trübung f -, -en;

памутне́нне зрэ́нкі мед. Katarkt m -(e)s, -e, Lnsentrübung f -, -en

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

помутне́ние

1. памутне́нне, -ння ср.;

2. памутне́нне, -ння ср.; см. помутне́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

катара́кта, -ы, ДМ -кце, ж.

Памутненне крышталіка вока, якое выклікае аслабленне і страту зроку.

Вылечыць катаракту.

|| прым. катара́ктны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дурма́н, -у, м.

1. Тое, што адурманьвае, прытупляе розум, свядомасць.

2. Памутненне свядомасці, розуму; адурэнне.

|| прым. дурма́нны, -ая, -ае і дурма́нлівы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

катара́кта, ‑ы, ДМ ‑кце, ж.

Памутненне крышталіка вока, якое выклікае аслабленне і страту зроку.

[Ад грэч. katarrháktēs — вадаспад.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Trübung f -, -en зацямне́нне, памутне́нне

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

БЯЛЬМО́, лейкома,

рубцовае памутненне рагавой абалонкі вока. Бывае прыроджанае (запаленне рагавіцы ў перыяд унутрывантробнага развіцця) і набытае (вынік хвароб, траўмаў вачэй). Бяльмо можа займаць усю паверхню рагавіцы або яе частку. У залежнасці ад памераў і інтэнсіўнасці памутнення зрок значна пагаршаецца або поўнасцю страчваецца. Рагавая абалонка набывае белаваты колер з бліскучай паверхняй. Часта ў яе ўрастаюць крывяносныя сасуды. Лячэнне: рассысальная тэрапія, хірургічнае — кератапластыка.

Д.​М.​Марчанка.

т. 3, с. 404

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)