Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
памо́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.
1. Узвышэнне ў выглядзе дашчанай пляцоўкі.
Лектар узышоў на п.
2. Тое, што і падлога.
Кухня была з цагляным памостам.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
памо́стм.
1. помо́ст; подмо́стки мн.;
2. (деревянная площадка у реки) мостки́мн.; плот; помо́ст
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
памо́ст, ‑у, М ‑сце, м.
1. Узвышэнне ў выглядзе пляцоўкі, насланай з дошак. Лектар стаяў на памосце, вакол яго т[о]ўпіліся густа сяляне.Чорны.Труна нябожчыка стаяла на высокім памосце, упрыгожаным яловымі лапкамі.Лынькоў.Музыкант сядзеў на невысокім памосце, быў немалады, апрануты ў паношаны шэры пінжак.Навуменка.
2. Тое, што і падлога. Кухня была прасторная і даволі светлая, з цагляным памостам.Колас.// Насціл з дошак наогул. У хляве на памосце валялася сена, сапрэлае, пацёртае.Пташнікаў.Стаяць халмагоркі, Крычаць певуны, Памост капытамі Сякуць скакуны.Калачынскі.Раздзеўся Паўлік каля моста, сышоў з грэбелькі, ступіў на памост і хацеў падысці да халодных струменьчыкаў.Сташэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
памо́стм
1. Gerüst n -(e)s, -e, Pódium n -, -di¦en, Pódest m -(e)s, -e, n -(e)s, -e;
2. (насцілнамосце) Brückenfahrbahn f -, Fáhrbahn f
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Памост ’узвышша ў выглядзе пляцоўкі, насланай з дошак; падлога’ (ТСБМ, Шат., Янк. 3., Сл. ПЗБ, Гарэц.), ’падлога’ (Касп., Сцяшк. МГ, ДАБМ, 954; Шпіл., Хрэст. па бел. дыялекталогіі, 334, Бір. дыс.), ’падстаўка з хворасту пад дуплянкі’ (Мат. Гом.), помосто́к ’ступенькі перад уваходам у дом’ (Шушк.). Рус.помо́ст, укр.помо́ст, ст.-рус.помостъ ’падлога, дах, ярус; рыначная плошча’, помостити. Фасмер (3, 323) лічыць ад po‑ і мост (гл.), але магчыма і аддзеяслоўнае ўтварэнне ад памасціць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
dais[ˈdeɪɪs]n.памо́ст; трыбу́на
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
помо́стпамо́ст, -та м.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
падмо́сткі, -аў.
1. Драўляны памост на ўзвышэнні.
2. Тое, што і сцэна (у 1 знач.).
Тэатральныя п.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
платформа,
памост; грузавы адкрыты вагон; паўстанак; прыстасаванне ў ваенных самалётах; праграма арганізацыі.