Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
памно́гунареч., разг. помно́гу
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
памно́гу, прысл.
Разм. У вялікай колькасці, шмат. Пісаў Галавач з нястомнаю прагаю, але ніколі не быў давольны зробленым.. Памногу разоў перапісваў гатовае, перарабляў.Скрыган.Госць закусваў, памногу браў капусты, хрумстаў яе моцнымі зубамі, памногу адкусваў хлеба.Арабей.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
памно́гупрысл.разм. viel, in Ménge
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
помно́гунареч., разг.памно́гу.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
адтапта́ць, ‑тапчу, ‑топчаш, ‑топча; зак., што.
1. Наступаючы на што‑н., пашкодзіць. Гэтак скачуць — хто патроху, хто памногу. Нейкі конік адтаптаў чмялісе ногу.Багдановіч.
2.Разм. Моцна натрудзіць, натаміць хадою ногі. [Маці:] — Бачыш, мая дачушка! Ты адтаптала ногі, Ты абхадзіла дарогі.Глебка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
запрацава́цца, ‑цуюся, ‑цуешся, ‑цуецца; зак.
1. Захапіўшыся работай, забыцца пра час. Зося гэтак шчыра запрацавалася, што не [ў]бачыла, як яе агарнула ноч.Чарот.
2. Стаміцца ад працяглай або цяжкай работы. [Бацька] застаў Колю за сталом, з апушчанай на рукі галавой. «Запрацаваўся, бедны... — паспачуваў бацька. — Відаць, памногу задаюць».Якімовіч.Тыдні цераз два Прыбыў з камандзіроўкі ён дадому. Змарнелы, замучаны, вядома, Баліць спіна і галава. І дзіўнага няма — запрацаваўся.Корбан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нарабі́ць, ‑раблю, ‑робіш, ‑робіць; зак., чаго.
1. Зрабіць вялікую колькасць чаго‑н. Нарабіць здымкаў. Нарабіць вулляў. □ Увайшоў у лес я ссекчы клён, Нарабіць мне трэба лёгкіх лыжаў.Бялевіч.
2. і што. Зрабіць, учыніць што‑н. або многа чаго‑н. (звычайна непрыемнага, дрэннага і пад.). Нарабіць памылак. Нарабіць шкоды. □ Малыя накінуліся на сала. Маці нарабіла крыку: — Не бярыце памногу.Чорны.Паяўленне [Сцёпкі] ў Заборцах было цэлаю праяваю вясковага жыцця, бо ў свой час ён нарабіў столькі шуму ў сяле, што аб ім доўга гаварылі і прарочылі яму нялюдскую долю.Колас.— Засуха ў нас — гэта яшчэ нішто, а вось вайна што нарабіла.Шамякін.
3. і без дап.(звычайназадмоўем). Зарабіць у дастатковай колькасці. — Грошай няма ў нас, дзедка. Тата адзін на ўсіх не можа нарабіць, — адказала Галя тое, што чула не раз з матчыных вуснаў.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)