паводле бел. права прызнанне па рашэнні суда грамадзяніна памерлым пры адсутнасці ў месцы яго пастаяннага жыхарства звестак пра яго месцазнаходжанне на працягу 3 гадоў, а калі ёсць падставы меркаваць, што ён прапаў без вестак пры абставінах, калі яму пагражала смерць, — на працягу 6 месяцаў. У выпадку яўкі або выяўлення месцазнаходжання такога грамадзяніна рашэнне аб абвяшчэнні памерлым адмяняецца судом.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
tótsagenаддз.vt аб’яві́ць паме́рлым
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
АДСУ́ТНАСЦЬ БЕЗ ВЕ́СТАК,
у цывільным праве ўстаноўлены судом факт працяглай (не менш за адзін год) адсутнасці асобы і звестак пра яе ў месцы яе пастаяннага жыхарства. Прызнанне факта адсутнасці без вестак праводзіцца па заяве зацікаўленай фіз. або юрыд. асобы і цягне за сабой пэўныя юрыд. вынікі: над маёмасцю адсутнага ўстанаўліваецца апека, з яго маёмасці выдаецца забеспячэнне асобам, якіх ён паводле закону абавязаны ўтрымліваць, пагашаюцца даўгі па яго абавязацельствах. У выпадку яўкі ці выяўлення месца знаходжання адсутнага суд адмяняе сваё рашэнне аб прызнанні факта адсутнасці без вестак. Гл. таксама Абвяшчэнне памерлым.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Léidtragendesubm, f -n, -n той, та́я, хто смутку́е (па блізкім памерлым)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
БО́РМАН ((Bormann) Марцін) (17.6.1900, г. Гальберштат, Германія — 2.5.1945, паводле афіц. версіі),
палітычны дзеяч фаш. Германіі. У 1922—23 у добраахвотніцкім корпусе «Росбах». У сак. 1924 за ўдзел у забойстве ўдзельніка аднаго з мілітарысцкіх «саюзаў» асуджаны на 1 год зняволення. Чл. нацысцкай партыі (НСДАП) з 1927. Нач. штаба Р.Геса, рэйхсляйтэр НСДАП і дэпутат рэйхстага (з 1933). Найбліжэйшы саветнік рэйхсканцлера Германіі А.Гітлера і кіраўнік яго парт. канцылярыі з 1941. У маі 1945 знік. На Нюрнбергскім працэсе завочна прыгавораны да пакарання смерцю як адзін з гал.ваен. злачынцаў. У 1973 прызнаны судом ФРГпамерлым. Дакладных звестак пра лёс Бормана няма.
Літ.:
Черная Л.Б. Коричневые диктаторы: Гитлер, Геринг, Гиммлер, Геббельс, Борман, Риббентроп. М., 1992. С. 279—331.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
па́мяць, -і, ж.
1. Здольнасць захоўваць і аднаўляць у свядомасці ранейшыя ўражанні, вопыт, а таксама сам запас уражанняў, якія захоўваюцца ў свядомасці.
Добрая п.
Урэзацца ў п.
Вылецець з памяці (забыцца). Гаварыць на п. або па памяці (не гледзячы ў тэкст). Выкінуць з памяці (забыць). Дацца ў п. (запомніцца). Падарыць што-н. каму-н. на п. (каб помніў). Не ў п. (пра тое, што не помніцца). На памяці чыёй або пры памяці чыёй ці за чыю п. (у перыяд жыцця каго-н., калі ён сам быў сведкам чаго-н.). Дайсці да памяці (апрытомнець). Прыйсці на п. (успомніцца). Кароткая п. у каго-н. (хутка забывае; звычайна пра таго, хто не хоча помніць, успамінаць што-н.). Курыная п. (вельмі дрэнная; разм., жарт.). П. машыны (перан.: пра запамінальнае ўстройства вылічальнай машыны).
2. Успамін пра каго-, што-н.
Ён пакінуў у нас добрую п. пра сябе.
Захоўваць п. пра якую-н. падзею.
3. Тое, што звязана з памерлым (успаміны пра яго, пачуцці да яго і пад.).
Прысвяціць манаграфію памяці свайго настаўніка.
Ушанаваць п. нябожчыка ўставаннем.
Вечная п. каму-н. (пажаданне, каб доўга, вечна помнілі каго-н. памерлага).
◊
Без памяці —
1) без прытомнасці.
Хворы быў без памяці;
2) вельмі моцна (разм.).
Бегчы без памяці;
3) ад каго-чаго. У захапленні (разм.).
Ён без памяці ад дзяўчыны.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)