памеркава́ць, -мярку́ю, -мярку́еш, -мярку́е; -мярку́й; зак.

1. Усебакова разгледзець, абдумаць што-н., дзелячыся сваімі думкамі, меркаваннямі.

Давайце разам памяркуем і вырашым, што будзем рабіць далей.

2. Падумаўшы, разважыць, прыйсці да якога-н. вываду.

Ён памеркаваў і згадзіўся.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

памеркава́ць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. памярку́ю памярку́ем
2-я ас. памярку́еш памярку́еце
3-я ас. памярку́е памярку́юць
Прошлы час
м. памеркава́ў памеркава́лі
ж. памеркава́ла
н. памеркава́ла
Загадны лад
2-я ас. памярку́й памярку́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час памеркава́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

памеркава́ць сов.

1. потолкова́ть, обсуди́ть;

прыхо́дзь калі́е́будзь, памярку́ем — приходи́ когда́-нибу́дь, потолку́ем (обсу́дим);

2. (рассчитать, рассудить) посуди́ть; прики́нуть, поразмы́слить;

памярку́й сам — посуди́ сам;

ён ~ва́ў і згадзі́ўся — он прики́нул (поразмы́слил) и согласи́лся

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

памеркава́ць, ‑мяркую, ‑мяркуеш, ‑мяркуе; зак.

1. Усебакова разгледзець, абдумаць што‑н., дзелячыся сваімі думкамі, меркаваннямі. [Бацька:] — Вось мы са Сцяпанам Іванавічам памеркавалі і вырашылі, што табе няма чаго ісці адсюль. Новікаў. [Васіль:] — Давай, Маша, разам памяркуем, ці трэба ён, гэты твой подзвіг? Шамякін.

2. Падумаўшы, разважыць, прыйсці да якога‑н. вываду. — Падумаў, памеркаваў [дырэктар], а потым загад: заараць канюшыну! І зааралі. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разду́мацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак.

1. Больш і лепш падумаць, памеркаваць.

Р. над прапановай.

2. Падумаўшы, змяніць ранейшую думку; адумацца.

Раздумаўся, не варта будаваць дачу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

порассуди́ть сов., разг.о́бра) паду́маць, памеркава́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пораски́нуть сов. / пораски́нуть умо́мо́бра) паду́маць, памеркава́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

размы́слить сов., разг. паду́маць, памеркава́ць, разва́жыць, паразважа́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

змеркава́ць

памеркаваць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. змярку́ю змярку́ем
2-я ас. змярку́еш змярку́еце
3-я ас. змярку́е змярку́юць
Прошлы час
м. змеркава́ў змеркава́лі
ж. змеркава́ла
н. змеркава́ла
Загадны лад
2-я ас. змярку́й змярку́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час змеркава́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ушу́піць

‘прыкінуць, памеркаваць, узважыць’

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. ушу́плю ушу́пім
2-я ас. ушу́піш ушу́піце
3-я ас. ушу́піць ушу́пяць
Прошлы час
м. ушу́піў ушу́пілі
ж. ушу́піла
н. ушу́піла
Загадны лад
2-я ас. ушу́п ушу́пце
Дзеепрыслоўе
прош. час ушу́піўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)