УСХО́ДНЕ-ПАМЕРА́НСКАЯ АПЕРА́ЦЫЯ 1945,

наступальная аперацыя войск 2-га (Маршал Сав. Саюза К.К.Ракасоўскі) і 1-га (Маршал Сав. Саюза Г.К.Жукаў) Бел. франтоў пры садзейнічанні Балт. флоту (адм. У.​П.​Трыбуц) 10 лют. — 4 крас. ў Вял. Айч. вайну. Мэта аперацыі — разграміць усх. памеранскую групоўку ворага, авалодаць раёнам Данцыг (Гданьск), Гдыня і заняць узбярэжжа Балтыйскага м. ад Віслы да Одэра. У выніку завяршэння Вісла-Одэрскай аперацыі 1945 сав. войскі ў канцы студз. выйшлі на р. Одэр. Войскі 1-га Бел. фронту фарсіравалі раку ў раёне г. Кюстрын і знаходзіліся за 60 км ад Берліна. Герм. камандаванне ч. сіл гр. армій «Вісла» (каманд. Г.Гімлер) рыхтавалася панесці ўдар па правым крыле 1-га Бел. фронту, каб сарваць падрыхтоўку наступлення на Берлін. Войскі 2-га Бел. фронту пасля 1-га этапу Усходне-Прускай аперацыі 1945 10 лют. перайшлі ў наступленне. Аднак у ходзе 10-дзённых баёў сав. войскі прасунуліся толькі на 40—60 км і прыпынілі наступленне. Сав. камандаванне вырашыла прыцягнуць да У.-П.а. войскі правага крыла 1-га Бел. фронту і 1-й арміі Войска Польскага. 24 лют. войскі 2-га Бел. фронту, падмацаваныя 19-й арміяй і танк. корпусам з рэзерву Стаўкі, нанеслі ўдар на г. Кёслін, а 1 сак. перайшоў у наступленне 1-ы Бел. фронт у напрамку на г. Кольберг (Калобжаг). Да 5 сак. сав. войскі выйшлі на ўзбярэжжа Балтыйскага м. на ўчастку ад Данцыгскай да Шчэцінскай бухты. Ліквідацыя ўсх.-памеранскай групоўкі забяспечыла ў далейшым паспяховае правядзенне Берлінскай аперацыі 1945 і ліквідацыю войск ворага, акружаных у Прыбалтыцы і Усх. Прусіі.

Літ.:

Завьялов А.С., Калядин Т.Е. Восточно-Померанская наступательная операция советских войск. М., 1960.

Ю.​В.​Бажэнаў, В.​А.​Юшкевіч.

т. 16, с. 276

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

памера́нскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. памера́нскі памера́нская памера́нскае памера́нскія
Р. памера́нскага памера́нскай
памера́нскае
памера́нскага памера́нскіх
Д. памера́нскаму памера́нскай памера́нскаму памера́нскім
В. памера́нскі (неадуш.)
памера́нскага (адуш.)
памера́нскую памера́нскае памера́нскія (неадуш.)
памера́нскіх (адуш.)
Т. памера́нскім памера́нскай
памера́нскаю
памера́нскім памера́нскімі
М. памера́нскім памера́нскай памера́нскім памера́нскіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)