паме́ншыць, -шу, -шыш, -шыць; -шаны; зак., што.

Зрабіць меншым.

П. выдаткі.

|| незак. памянша́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. памяншэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паме́ншыць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. паме́ншу паме́ншым
2-я ас. паме́ншыш паме́ншыце
3-я ас. паме́ншыць паме́ншаць
Прошлы час
м. паме́ншыў паме́ншылі
ж. паме́ншыла
н. паме́ншыла
Дзеепрыслоўе
прош. час паме́ншыўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

паме́ншыць сов. (сделать меньше) уме́ньшить; (количество, силу и т.п. — ещё) уба́вить, поуба́вить

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паме́ншыць, ‑шу, ‑шыш, ‑шыць; зак., што.

Зрабіць меншым па велічыні, аб’ёму, колькасці. Паменшыць выдаткі. □ Эмілія з усмешкай казала далей. — Я нават пераканала.. [гаспадара], што нам за рамонт варта паменшыць плату. Маўр. // Зрабіць меншым па ступені, сіле праяўлення; аслабіць. Гаравы.., абхапіўшы галаву рукамі, задумаўся, а можа саграваў далонямі скроні, каб паменшыць боль. Асіпенка. Каб горыч паменшыць разлукі, Галубяць і песцяць у сне, Вясёлыя мілыя рукі. Астрэйка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паме́ншыць (зрабіць меншым) verklinern vt; (скараціць) verrngern vt; vermndern vt (панізіцьнапр. цэны)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

памянша́ць гл. паменшыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

памяншэ́нне гл. паменшыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

уме́ньши́ть сов. паме́ншыць; зме́ншыць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

памянша́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да паменшыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

асла́біць, -блю, -біш, -біць; -блены; зак.

1. каго-што. Зрабіць слабым, паменшыць сілу або сілы каго-, чаго-н.

А. ворага.

Хвароба аслабіла арганізм.

2. што. Паменшыць сілу, напружанасць і пад. чаго-н.

А. дысцыпліну.

3. што. Зрабіць менш нацягнутым, сцягнутым.

А. рэмень.

Аслабіць гайкі — знізіць патрабаванні.

|| незак. аслабля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. аслабле́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)