паме́жак

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. паме́жак паме́жкі
Р. паме́жка паме́жкаў
Д. паме́жку паме́жкам
В. паме́жак паме́жкі
Т. паме́жкам паме́жкамі
М. паме́жку паме́жках

Крыніцы: nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

паме́жак, ‑жка, м.

Разм. Узмежак, мяжа (у 1 знач.). Плакалі над памежкам кагаркі і кулікі. Танк. — Ходзім мы на возера купацца, ходзім у лес грыбы збіраем, на памежках некаторыя лекавыя расліны бяром і сушым. Дубоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Паме́жак ’узмежак, мяжа’ (ТСБМ). Конфікснае ўтварэнне (прыст. па‑ і суф. ‑ак) ад мяжа (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

узме́жак

1. Вузкая, незасяваемая паласа паміж раллёй і дарогай з канавай ці раўком (Віц. Нік. 1895).

2. Бакавая частка, край шырокай мяжы на агародзе, які звычайна зарастае травой (Бял. Матэр.).

3. Частка неўзаранай зямлі ў канцы поля; край сенажаці каля нівы (Беш. Касп., Докш.). Тое ж паме́жак (Мін.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)