памару́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; зак.

Пачакаць рабіць што-н., затрымаць адказ, рашэнне на некаторы час.

П. з адказам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

памару́дзіць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. памару́джу памару́дзім
2-я ас. памару́дзіш памару́дзіце
3-я ас. памару́дзіць памару́дзяць
Прошлы час
м. памару́дзіў памару́дзілі
ж. памару́дзіла
н. памару́дзіла
Загадны лад
2-я ас. памару́дзь памару́дзьце
Дзеепрыслоўе
прош. час памару́дзіўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

памару́дзіць сов.

1. поме́длить, поме́шкать, покопа́ться;

2. (помедлить с ответом) помя́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

памару́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак.

Пачакаць рабіць што‑н. Ля дзвярэй.. [Аня] памарудзіла. Званіць? Так, адразу? Адчыняць, і што яна скажа? Хадановіч. Чырвонаармеец памарудзіў, збіраючыся з думкамі, відаць, не адважваючыся незнаёмцу паведаміць нумар часці. Лупсякоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

поме́длить сов. пачака́ць; памару́дзіць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

поме́шкать сов., разг. памару́дзіць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

памя́цца, -мну́ся, -мне́шся, -мне́цца; -мнёмся, -мняце́ся, -мну́цца; -мні́ся; зак. (разм.).

1. гл. мяцца¹.

2. Памарудзіць, праяўляючы нерашучасць, ваганне ў вырашэнні чаго-н.

Крыху памяўшыся, згадзіўся.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

помя́тьсяII сов., разг. (помедлить) паму́ляцца; памару́дзіць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перачасава́ць

‘перачакаць што-небудзь і без прамога дапаўнення, памарудзіць пэўны час’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. перачасу́ю перачасу́ем
2-я ас. перачасу́еш перачасу́еце
3-я ас. перачасу́е перачасу́юць
Прошлы час
м. перачасава́ў перачасава́лі
ж. перачасава́ла
н. перачасава́ла
Загадны лад
2-я ас. перачасу́й перачасу́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час перачасава́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пачака́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; зак., каго (што) і каго-чаго.

1. Правесці некаторы час у чаканні каго-, чаго-н.

П. добрага надвор’я.

Пачакай, усё ўладзіцца.

2. Тое, што і памарудзіць.

Пачакай(це)! (разм.) — выражэнне перасцярогі, пагрозы.

Ах, свавольнікі, пачакайце, я зараз з вамі разбяруся!

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)