памало́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. памялю́ паме́лем
2-я ас. паме́леш паме́леце
3-я ас. паме́ле паме́люць
Прошлы час
м. памало́ў памало́лі
ж. памало́ла
н. памало́ла
Загадны лад
2-я ас. памялі́ памялі́це
Дзеепрыслоўе
прош. час памало́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

памало́ць сов.

1. (всё, многое) перемоло́ть, смоло́ть;

п. усё жы́та — перемоло́ть (смоло́ть) всю рожь;

2. (нек-рое время) помоло́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

памало́ць, ‑мялю, ‑мелеш, ‑меле; зак., што.

1. Змалоць усё, многае. Памалоць жыта.

2. і без дап. Малоць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

помоло́ть сов. памало́ць; (смолоть) змало́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

смоло́ть сов. змало́ць, мног. памало́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Паме́ліхі ’завознікі’ (Сл. ПЗБ). Дэрыват з суф. ‑іх (старажытны спосаб словаўтварэння — SP, і, 73) ад асновы цяперашняга часу дзеясл. памалоць < малоць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

перемоло́ть сов.

1. (всё, многое) памало́ць, змало́ць, перамало́ць;

2. (заново) перамало́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

потрепа́ться сов.

1. (износиться) знасі́цца; падра́цца, падзе́рціся;

2. (поболтать) прост. пабалбата́ць, папляву́згаць; памянці́ць (памало́ць) языко́м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перамало́ць, ‑мялю, ‑мелеш, ‑меле; зак., што.

1. Змалоць нанава, іначай. Перамалоць вобмешку.

2. Памалоць усё, многае. Перамалоць усю пшаніцу. □ Крыламі махае дужы птах, — Адарвацца ж ад зямлі не можа: Хоць муку адвозяць на вазах, Ды не ўсё перамалоў ён збожжа. Непачаловіч.

3. перан. Разм. Паступова знішчыць, разбіць. — Усё, што перашкаджала жыць, перамалолі. Паслядовіч. Галоўнае ў тым, што мы перамалолі, знішчылі шмат жывой сілы і тэхнікі ворага. М. Ткачоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)