паляры́на, -ы, мн. -ы, -ры́н, ж.

Накідка на плечы, звычайна кароткая (не даходзіць да пояса), а таксама верхняя частка паліто, сукенкі ў форме такой накідкі.

Паліто з палярынай.

|| прым. паляры́нны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паляры́на

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. паляры́на паляры́ны
Р. паляры́ны паляры́н
Д. паляры́не паляры́нам
В. паляры́ну паляры́ны
Т. паляры́най
паляры́наю
паляры́намі
М. паляры́не паляры́нах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

паляры́на ж. пелери́на

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паляры́на, ‑ы, ж.

1. Кароткая круглая накідка на плечы, часам з капюшонам. Вось важна [пераступіў] парог нейкі казначэйскі чыноўнік у шырокай палярыне. Гартны.

2. Вялікі круглы каўнер. Перад аналоем стаялі Максім з Верай, а за аналойчыкам, перад маладымі — айцец Ігнат у чорнай сутане з белай палярынай. Машара.

[Фр. pélerine.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паляры́на

(фр. pélerine, ад п.-лац. pelegrinus = вандроўнік)

шырокая кароткая накідка на плечы, а таксама вялікі круглы каўнер.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Паляры́на ’кароткая круглая накідка на плечы, часам з капюшонам; вялікі круглы каўнер’ (ТСБМ, Касп.), ’шырокі каўнер’ (Сл. ПЗБ), паляры́нка ’нашыўка на рукавах’ (Нар. сл.). З польск. peleryna або рус. пелери́на, дзе з франц. pèlerine ’плашч пілігрыма’, лац. peregrīnus (гл. Брукнер, 402; Фасмер, 3, 229).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пелери́на паляры́на, -ны ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пералі́нка ’вышыўка’ (акц., Мат. Гом.), параўн. рус. сіб. перели́на ’шырокі каўнер да плеч на сукенцы; верхняя частка кашулі, сукенкі; вышытая верхняя частка фартуха’. З рус. пелери́напалярына’, пачатак слова збліжаны да пере‑, бел. пера- (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)